На Любчанскім замку пачаліся работы па аднаўленні чацвёртай вежы

На Любчанскім замку пачаліся работы па аднаўленні чацвёртай вежы

На Любчанскім замку пачаліся работы па аднаўленні чацвёртай вежы

10 сентября 2024 586

Гістарычная каштоўнасць – Любчанскі замак – аднаўляецца паслядоўнікамі на чале з Іванам Пячынскім. За больш чым дваццаць гадоў адрэстаўрыраваны дзве вежы і адноўлена трэцяя, злучаны яны паміж сабой сценамі. Да дадзены момант пачаліся работы па аднаўленні чацвёртай вежы – Паўднёвай (Драўлянай).


Актыўны ўдзел у работах прымаюць работнікі Будаўнічага ўпраўлення №256 ААТ «МАПІД» і вучні Любчанскай сярэдняй школы. У мінулую пятніцу ўсе шчыравалі ў адным з самых рамантычных замкаў Беларусі.


– Прыступілі да аднаго з важных этапаў – вядуцца апошнія працы па аддзелцы фасадаў трэцяй вежы. А дзякуючы такім неабыякавым людзям, як начальнік БУ-256 ААТ «МАПІД» Валерый Буян, мы прыступілі да ўзвядзення чацвёртай вежы. У мінулым годзе і сёлета тут усталявалі 58 паляў на глыбіню 8,5 м. Зрабілі арміраваную пліту і цокаль. Драўляная вежа была абабіта вертыкальнымі тарціцамі (дошкамі). На мой погляд, пасля аддзелкі паўднёвая вежа будзе самая прыгожая. Калі завершым чацвёртую вежу, сцены, то замак будзе непрыступны, – расказвае кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі. – Каманда работнікаў БУ-256 выдатная. Мала такіх кіраўнікоў, як Валерый Вітальевіч. Ён накіраваў брыгаду каменшчыкаў на чале з Юрыем Грыневічам, якія прыступілі да кладкі. Удзячны нашаму земляку Міхаілу Міхайлавічу Амельяновічу, а таксама кіраўнікам навагрудскіх прадпрыемстваў за пасільны ўклад у аднаўленне замка. Хачу адрасаваць словы ўдзячнасці дырэктару завода газавай апаратуры Ігару Капціловічу, начальніку ЛПП №5 Мікалаю Марозу, дырэктару ААТ «Прынёманскі» Івану Ярмацу і многім іншым неабыякавым людзям, якія дапамагаюць аднаўленню замка. На працягу ўсяго часу вядзення прац свой пасільны ўклад уносяць і юныя валанцёры – вучні Любчанскай сярэдняй школы.


– Неаднаразова даводзілася прымаць удзел у аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, а вось у Любчы ўпершыню. Прыемна ўнесці свой уклад у агульную гісторыю, якую пакінем будучым пакаленням, – гаворыць Юрый Грыневіч.

Вучні старэйшых класаў браты Вадзім і Аляксандр Гнілякевічы, Аляксей Конан, Міхаіл Мхаян, Антон Канаваленка ўжо чацвёрты год працуюць у замку.

– Любча – наша малая радзіма. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і хочам дапамачы яе захаваць. Як мы можам знаходзіцца ў баку? – гаворыць Вадзім Гнілякевіч. – Я прыйшоў па прыкладзе маіх сяброў, яны першыя сталі валанцёрамі. Зараз пасля вучобы па меры магчымасці спяшаемся ў замак.


Абрысаваў кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» і праблемнае пытанне.


– Увесь бераг Нёмана зарос самасейнай лазой, што дрэнна ўплывае на гістарычную каштоўнасць. Сцяна не прасыхае, пакрываецца мохам, мы не можам тынкаваць. Няма і пад’езду, каб працягваць работы. Нешта трэба з гэтым рабіць, – дадае І.А. Пячынскі.

Рэканструкцыя замка будзе доўжыцца яшчэ не адзін год, бо планаў у Івана Пячынскага шмат. Аднак, пасля таго, як работы на ўнікальным гістарычным помніку будуць завершаны, гарадскі пасёлак Любча стане месцам прыцягнення для тысяч турыстаў.



«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 

Автор: Ольга Писар, «НЖ»