Лета- 2021. Як адпачывалі юныя навагрудчане?

Лета- 2021. Як адпачывалі юныя навагрудчане?

Лета- 2021. Як адпачывалі юныя навагрудчане?

28 августа 2021 1059
Лета, ах лета! Вось такія словы захаплення міжволі ўзнікаюць, калі ўзгадваеш самыя цёплыя, прыгожыя і пяшчотныя дні. Думаю, не памылюся, калі скажу, што лета для многіх самая любімая пара года. А пра дзяцей і казаць не трэба.

Безумоўна, у  падрастаючага пакалення свае погляды на летні адпачынак – ён у многім залежыць  ад густу ды памеру даходаў бацькоў. Якое ж яно, лета, у сучасных юных навагрудчан? Мне давялося паразмаўляць з  некаторымі дзецьмі 6 «Б» класа сярэдняй школы № 7 і даведацца пра тыя ўражанні, якія пакінула сёлетняе лета.


Арцюх Дар’я:

 – Я была на першай змене ў аздараўленчым лагеры  «Свіцязь», дзе знайшла шмат новых сябровак. Спадабаліся танцавальная праграма, вечар каля кастра, ваенна-патрыятычная гульня, Астатнія месяцы правяла ў горадзе, праводзіла час з сяброўкамі, хадзіла да бабулі, якая жыве таксама ў горадзе. 





Урбановіч Дзяніс:

– Разам з татам і яго сябрамі мы ўдзельнічалі ў сплаве на байдарках па Бярэзіне і Нёману. Было вельмі цікава: спачатку мы плылі па глухіх мясцінах, дзе рэчка звілістая і амаль не ўбачыш  людзей.  Начавалі ў палатках на беразе, ежу гатавалі на кастры. Я ўволю накупаўся і добра адпачыла.

 






Гамановіч Вікторыя:

– У ліпені  разам з бацькамі ляталі ў далёкі і экзатычны Егіпет. Жылі  ў чатырохзоркавай гасцініцы, купаліся ў цёплым моры. Таксама  вельмі спадабалася вандроўка ў пустыню і катанне на квадрацыклах, а яшчэ падарожжа на яхце з купаннем у адкрытым моры. Я атрымала незабыўныя ўражанні.





Лета ў кожнага сваё, магчымасці ва ўсіх розныя. Аднак хацелася б зазначыць, што сённяшняе «смартфоннае» пакаленне ўлетку вельмі мала чытае. Адзінкі з апытаных дзяцей сказалі, што хадзілі ў бібліятэку і  чыталі хоць якія кнігі. Гэта засмучае, бо кніга ўсё ж застаецца вельмі істотнай крыніцай ведаў і выхавання. Вось-вось пачнецца навучальны год, а за ім – новыя цікавыя вандроўкі і адкрыцці.  

 Д. Барысевіч,
 настаўніца СШ №7