Кацярына Асэнка прызначана дырэктарам Навагрудскага цэнтра для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі

Кацярына Асэнка прызначана дырэктарам Навагрудскага цэнтра для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі

Кацярына Асэнка прызначана дырэктарам Навагрудскага цэнтра для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі

11 марта 2021 1575

З 4 сакавіка кіраўніком дзяржаўнай установы «Навагрудскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі» працуе Кацярына Адамаўна Асэнка.

Кацярына Асэнка ўраджэнка Навагрудчыны. Нарадзілася 27 ліпеня 1985 года ў г. Навагрудку. Вышэйшую адукацыю атрымала ў 2010 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці».

Працоўны шлях пачала ў 2005 годзе пасля заканчэння Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа бухгалтарам цэнтралізаванай бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама.

З 2010 па 2020 гады была намеснікам галоўнага бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама (у ліпені 2013 года ўпраўленне адукацыі было рэарганізавана ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама, а ў 2018 годзе зноў рэарганізавана ва ўпраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама).

У 2020-2021 гадах, да назначэння на пасаду, Кацярына Асэнка з’яўлялася галоўным бухгалтарам Навагрудскага цэнтра для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі.

І. БАЧЫНСКАЯ,

начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама