Каляда прыйшла – радасць навагрудчанам прынясла!

Каляда прыйшла – радасць навагрудчанам прынясла!

Каляда прыйшла – радасць навагрудчанам прынясла!

14 января 2026
Навагрудскі раён стаў цэнтрам жывых беларускіх традыцый! У населеных пунктах з радасцю сустракалі Калядкі – абрад, напоўнены песнямі, пажаданнямі і добрым настроем.

З гумарам, песнямі і прыпеўкамі прайшлі «Калядкi — народныя святкi» ў аграгарадку Нягневічы. Ды так прайшлі, што і самі калядоўшчыкі, і тыя, да каго прыходзілі, яшчэ доўга будуць успамінаць з усмешкай на вуснах!

Творчы калектыў Харосіцкага СДК не стаяў на месцы – з песнямі, прыпеўкамі і гумарам завітаў да працаўнікоў сельскагаспадарчага прадпрыемства «Нягневічы», РУП «Белпошта» і сельскага выканаўчага камітэта.
І не проста так завітаў, а з добрымі пажаданнямі! Бо, як вядома, як Калядкі правядзеш, такім і год будзе. А хто ж хоча, каб год выдаўся сумным і без ураджаю? Вось і калядоўшчыкі стараліся на ўсе сто!

З кожным домам – новыя жарты, вясёлыя песні і шчырыя пажаданні. А гаспадары ў адказ – раздавалi смачнымі гасцінцамі і добрым настроем! Кажуць, калі калядоўшчыкі ў хату зайдуць, то ўсе беды і няшчасці сыдуць. Дык будзем спадзявацца, што ў Нягневічах у новым годзе будзе шчасце, багацце і здароўе!

У аграгарадку Шчорсы Калядкі прайшлі не проста весела – яны прайшлі з размахам! 

Яркія касцюмы, нібы выбух каляровай фантазіі, звонкія песні, што прабіваліся нават скрозь мароз, і танцы, ад якіх кружылася галава –так творчы калектыў Шчорсаўскага СДК-ЦТТ павіншаваў са святам  работнікаў акцыянернага таварыства “Шчорсы”! 
Калядоўшчыкі не проста прыйшлі з віншаваннямі, яны прынеслі з сабой саму душу Калядак! Гледачы не заставаліся ў баку – яны самі сталі часткай свята! Хтосьці з радасцю падхопліваў знаёмыя радкі калядак, хтосьці з азартам удзельнічаў у гульнях, усе разам прытанцоўвалі і жартавалі. 

Бо Калядкі – гэта не проста традыцыя, гэта магічны час, калі дабрыня вяртаецца стократна! Сэрцы саграваліся ад цяпла, а ў душы гучала песня. І гэта не дзіўна, бо Калядкі – гэта час, калі забываюцца ўсе клопаты, калі верыш у цуд і проста радуешся жыццю!

Святочная радасць  завітала ў  Любчанскi і Уселюбскi сельсаветы! 

Калядкі прайшлі душэўна, весела і па-сапраўднаму народна! Творчыя калектывы Любчанскага ГДК і Уселюбскага СДК не прапусцілі нікога – віншавалі працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства «Прынеманскі», Уселюбскага лясніцтва, Любчанскага і Уселюбскага сельскіх саветаў, працаўнікоў Любчанскай БСУ  а таксама маленькіх і дарослых жыхароў і гасцей  з Калядкамі!

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |