Водаахоўныя зоны і прыбярэжныя палосы ўстанаўліваюцца з улікам існуючых прыродных умоў, у тым ліку рэльефу мясцовасці, выгляду зямель, у залежнасці ад класіфікацыі паверхневых водных аб'ектаў і працягласці рэк. У межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос дзейнічаюць пэўныя забароны і абмежаванні.

Водаахоўныя зоны і прыбярэжныя палосы ўстанаўліваюцца ад берагавой лініі, якая вызначаецца па стане на летні перыяд. Астравы ў акваторыі вадаёмаў і вадацёкаў уключаюцца ў склад прыбярэжных палос. Для каналаў водаахоўныя зоны супадаюць па шырыні з прыбярэжнымі палосамі і сумяшчаюцца з межамі адводу зямельных участкаў, а пры іх адсутнасці – па берме канала на адлегласці 10 метраў ад яго броўкі. Для ручаёў, крыніц водаахоўныя зоны супадаюць па шырыні з прыбярэжнымі палосамі і складаюць 50 метраў. Мінімальная шырыня водаахоўнай зоны устанаўліваецца для вадаёмаў, малых рэк – 500 метраў; вялікіх, сярэдніх рэк – 600 метраў. Мінімальная шырыня прыбярэжнай паласы ўстанаўліваецца для вадаёмаў, малых рэк – 50 метраў; вялікіх, сярэдніх рэк – 100 метраў.
Грамадзянам, якія наведваюць водныя аб'екты, неабходна ведаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 53, 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь у межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос дзейнічаюць наступныя забароны і абмежаванні:
- ужыванне (унясенне) з выкарыстаннем авіяцыі хімічных сродкаў абароны раслін і мінеральных угнаенняў;
- узвядзенне, эксплуатацыя, рэканструкцыя, капітальны рамонт аб'ектаў пахавання адходаў, аб'ектаў абясшкоджвання адходаў, аб'ектаў захоўвання адходаў (за выключэннем санкцыянаваных месцаў часовага захоўвання адходаў, якія выключаюць магчымасць пападання адходаў у паверхневыя і падземныя воды);
- узвядзенне, эксплуатацыя, рэканструкцыя, капітальны рамонт аб'ектаў захоўвання і (або) аб'ектаў пахавання хімічных сродкаў абароны раслін;
- складванне снегу з утрыманнем пясчанасолевых сумесяў, супрацьлёдных рэагентаў;
- размяшчэнне палёў арашэння сцёкавымі водамі, могілак, палёў фільтрацыі, глеістых пляцовак (за выключэннем пляцовак, якія ўваходзяць у склад ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод з поўнай біялагічнай ачысткай і вода заборных збудаванняў, пры ўмове правядзення на такіх пляцоўках мерапрыемстваў па ахове вод, прадугледжаных праектнай дакументацыяй);
- мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў;
- абуладкаванне летніх лагераў для сельскагаспадарчых жывёл;
- рубка лесу, выдаленне, перасадка аб'ектаў расліннага свету без лесаўпарадкавальных праектаў, праектнай дакументацыі, зацверджаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, без дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

У межах прыбярэжных палос таксама не дапускаецца:
- на адлегласці да 10 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі прымяенне ўсіх відаў угнаенняў і хімічных сродкаў абароны раслін, за выключэннем іх прымянення пры правядзенні работ, звязаных з рэгуляваннем распаўсюджвання і колькасці дзікарослых раслін асобных відаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб раслінным свеце, аб абароне раслін; апрацоўка, узворванне зямель, за выключэннем апрацоўкі зямель для залужэння і пасадкі водаахоўных і ахоўных лясоў.
- агароджа зямельных участкаў на адлегласці менш за 5 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі, за выключэннем зямельных участкаў, прадастаўленых для ўзвядзення і абслугоўвання водазаборных збудаванняў, аб'ектаў унутранага воднага транспарту, энергетыкі, рыбаводных гаспадарак, аб'ектаў лячэбнааздараўленчага прызначэння, эксплуатацыя якіх непасрэдна звязана з выкарыстаннем паверхневых водных аб'ектаў;
- размяшчэнне лодачных прычалаў і баз (збудаванняў) для стаянкі маламерных суднаў за межамі адведзеных для гэтых мэт месцаў, якія вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі;
- размяшчэнне збудаванняў для ачысткі сцёкавых вод (за выключэннем збудаванняў для ачысткі паверхневых сцёкавых вод) і апрацоўкі асадка сцёкавых вод;
- прадастаўленне зямельных участкаў для будаўніцтва будынкаў і збудаванняў (у тым ліку для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылых дамоў) і вядзення калектыўнага садаводства і дачнага будаўніцтва;
- здабыча агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў;
- узвядзенне, рэканструкцыя, капітальны рамонт і эксплуатацыя аб'ектаў захоўвання нафты і нафтапрадуктаў (за выключэннем складоў нафтапрадуктаў, якія належаць арганізацыям унутранага воднага транспарту), аўтазаправачных станцый, станцый тэхнічнага абслугоўвання аўтатранспарту;
- узвядзенне кацельняў на цвёрдым і вадкім паліве (за выключэннем выпадкаў узвядзення аб'ектаў, указаных у падпункце 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, пры ўмове ўзвядзення такіх кацельняў на адлегласці не менш за 50 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі);
- узвядзенне, рэканструкцыя, капітальны рамонт і эксплуатацыя жывёлагадоўчых ферм, комплексаў, аб'ектаў, у тым ліку гноясховішча і жыжказборнікаў, выпас сельскагаспадарчых жывёл;
- узвядзенне жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, неабходных для абслугоўвання і эксплуатацыі жылых дамоў;
- стаянка механічных транспартных сродкаў да 30 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- выдаленне, перасадка аб'ектаў расліннага свету, за выключэннем іх выдалення, перасадкі пры правядзенні работ па ўстаноўцы і падтрыманні ў спраўным стане памежных знакаў, знакаў берагавой навігацыйнай абстаноўкі і ўладкаванні водных шляхоў, палос адводу аўтамабільных дарог і чыгунак, іншых транспартных і камунікацыйных ліній.
Акрамя таго, Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць вас быць рацыянальнымі спажыўцамі прыродных рэсурсаў, не заставацца ўбаку ад праблем захавання і прымнажэння прыродных багаццяў. Калі вы валодаеце інфармацыяй аб фактах парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, просім паведаміць пра гэта на кругласутачныя тэлефоны «даверу» па нумарах: 8 (01597) 4-53-83, 8 (01597) 4-53-82, 8 (0152) 33-70-10.
М. ЛАГУТА, намеснік начальніка інспекцыі.