Праект «Бацькаўшчына». Фарны касцёл – адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў у ВКЛ

Праект «Бацькаўшчына». Фарны касцёл – адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў у ВКЛ

16 марта 2022 777

З усходняга боку непадалёку ад Замкавай гары стаіць беласценны двухвежавы храм пад высокім дахам з чырвонай дахоўкі. Гэта Фарны касцёл, у якім у 1422 годзе кароль Ягайла вянчаўся з беларускай князёўнай Соф’яй Гальшанскай, а ў 1799 годзе быў хрышчаны Адам Міцкевіч. Гэта адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў у ВКЛ. Ён быў заснаваны ў 1395 годзе вялікім князем Вітаўтам, у хуткім часе пасля афіцыйнага хрышчэння Літвы па каталіцкім абрадзе.

Як выглядаў першы будынак касцёла, невядома. Ёсць звесткі, што ён быў драўляны ці часткова драўляны, таму што з таго часу захаваліся толькі мураваныя фрагменты. Першы гатычны касцёл праіснаваў да 1712 года. На яго месцы ўзведзены новы мураваны аднанефавы храм з двухвежавым фасадам і вялікай паўкруглай алтарнай апсідай.