23 ліпеня адбудуцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб для жыхароў Навагрудскага раёна
21 июля 2025
23 ліпеня з 08.00 да 13.00 старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сяргеевіч Чаркоўскі будзе праводзіць прыём грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме (вул. Міцкевіча, 9а, каб. 26).
Прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Запіс на прыём па тэлефоне 8 (01597) 4-26-39. Запіс завяршаецца за адзін працоўны дзень да прыёму.
23 ліпеня з 14.30 да 15.30 старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Мікалаеўна Каралько правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Ладзеніцкім сельскім выканаўчым камітэце.