Аб нарыхтоўцы драўняных сокаў

Аб нарыхтоўцы драўняных сокаў

Аб нарыхтоўцы драўняных сокаў

05 апреля 2021 2636
З надыходам цяпла прыходзіць пара нарыхтоўкі драўняных сокаў. 
Усе лясніцтвы Навагрудскага лясгаса штогод займаюцца прамысловай нарыхтоўкай і нарыхтоўкай бярозавіку з яго наступнай рэалізацыяй насельніцтву. Набыць сок бярозавы грамадзянам можна ў любым мясцовым лясніцтве па папярэдняй заяўцы.

Кошт 1 літра соку – 22 капейкі на ўмовах франкалесасекі (на месцы падсочкі ў лесе) і 28 капеек на ўмовах франкасклада (дастаўка да месца рэалізацыі – на сядзібу лясніцтва). 
Пры жаданні грамадзяне могуць і самі заняцца нарыхтоўкай бярозавага соку для сябе. Для гэтага ім неабходна звярнуцца ў мясцовае лясніцтва. У кожным лясніцтве вызначаны ўчасткі лесу, прызначаныя для нарыхтоўкі бярозавага соку грамадзянамі для ўласных патрэб. 
Пры звароце грамадзян упаўнаважаныя службовыя асобы лясніцтва абавязаны правесці інструктаж па правілах падсочкі і пры неабходнасці аказаць дапамогу ў яе ажыццяўленні, а таксама забяспечыць кантроль за выкананнем грамадзянамі правілаў нарыхтоўкі бярозавага соку. 
Нарыхтоўка бярозавага соку грамадзянамі для ўласных патрэб адбываецца бясплатна і без выпіскі ляснога білета на ўчастках лесу, якія вызначаюцца кожным лясніцтвам. Лясны білет на ўчасткі лесу, вызначаныя для нарыхтоўкі соку грамадзянамі, выпісваецца на лясніцтва без аплаты. 
У адпаведнасці з пунктам 64 «Правілаў нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага карыстання» нарыхтоўка бярозавага соку ажыццяўляецца ў насаджэннях, прызначаных для высечак галоўнага карыстання, але не раней чым за пяць гадоў да іх высечкі. Нарыхтоўка бярозавага соку можа таксама праводзіцца на ўчастках, адведзеных для правядзення іншых высечак і высечак прамежкавага карыстання ў год высечкі, з дрэў бярозы, прызначаных для высечкі. 
Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку важна захаванне тэхналогіі і правілаў нарыхтоўкі соку (колькасць подсочных адтулін, тэрміны збору соку, апрацоўка адтулін і інш.). У комлевай частцы адабраных у подсочку дрэў на вышыні 35-50 см ад каранёвай шыйкі вызначаюць размяшчэнне і коль­касць падсочных адтулін у залежнасці ад дыяметра дрэва: пры дыяметры дрэва 20-26 см – адна адтуліна; пры дыяметры 27-34 см – дзве адтуліны; пры дыяметры 35-40 см – тры адтуліны; пры дыяметры больш за 40 см – чатыры адтуліны. 
Перад свідраваннем канала грубую кару здымаюць стругам або сякерай без пашкоджання лубу. Каналы свідруюць буравам адразу пасля пачатку руху соку, вызначанага ўколам шыла ў ствол дрэва. Каналы высвідроўваюць з некаторым ухілам уніз для лепшага сцёку соку. Дыяметр канала 1 см, глыбіня – 2-3 см без уліку таўшчыні кары. У падрыхтаваную адтуліну для сцёку соку ўстаўляецца жалабок, выраблены з нержавеючай сталі або са свежазрэзаных пабегаў ляшчыны, клёну або ліпы, даўжынёй 12-20 см. Пад жалабкамі павінны быць устаноўлены соказборнікі (шкляныя або эмаліраваныя ёмістасці, поліэтыленавыя мяшкі і інш.). 
Пасля заканчэння сезона падсочкі жалабкі павінныбыць зняты, а адтуліны зачынены драўляным коркам. Адтуліны і зрэзы павінны быць замазаныя варам, садовай маззю, глінай з вапнай або жывіцай, якая змяшчае 15-20 % драўнянага вугалю, для папярэджання захворвання дрэў. 
Забараняецца нарыхтоўка сокаў у лесапаркавых частках зялёных зон, прыбярэжных палосах рэк, азёр і іншых водных аб’ектаў, у палосах адводу жалезных і аўтамабільных дарог, населеных пунктах, у месцах масавага адпачынку насельніцтва і інш.
Пры выяўленнях фактаў парушэння заканадаўства да вінаватых прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з ч. 1 і 2 арт. 16.19 КаАП (нарыхтоўка соку з парушэннем тэхналогіі і нарыхтоўка на ўчастках, дзе яна не дазволена, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь).

 Адміністрацыя 
Навагрудскага лясгаса.

Фота носіць ілюстрацыйны характар