Як распарадзіцца чэкамі «Маёмасць»?

Як распарадзіцца чэкамі «Маёмасць»?

Як распарадзіцца чэкамі «Маёмасць»?

10 июля 2021 636
Імянны прыватызацыйны чэк «Маёмасць» з’яўляецца дзяржаўнай каштоўнай паперай Рэспублікі Беларусь, якая сведчыць аб праве яго ўладальніка на долю прыватызуемай дзяржаўнай уласнасці, вызначае памер гэтай долі і магчымасць распарадзіцца ёю.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2020 года № 677 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» устаноўлены па 31 снежня 2022 года.

У цяперашні час рэальнымі спосабамі выкарыстання чэкаў «Маёмасць» з'яўляюцца: абмен іх на акцыі прыватызуемых прадпрыемстваў праз адасобленыя падраздзяленні ААБ «Беларусбанк»; наследаваць і завяшчаць чэкі.

Для гэтага жыхарам г. Наваградка і Навагрудскага раёна неабходна звярнуцца ў ЦБП № 416 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Навагрудку па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 22а. Пры сабе неабходна мець сертыфікат чэкаў «Маёмасць» і пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе.

Пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца для абмену на чэкі «Маёмасць», знаходзіцца ў кожным падраздзяленні ААБ «Беларусбанк». Даную інфармацыю таксама можна атрымаць на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».

В. Скобля, 

начальнік упраўлення эканомікі Навагрудскага райвыканкама