Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры

11 октября 2026
Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!
img_0466-965x643.png
Значнасць вашай прафесіі цяжка пераацаніць, бо менавіта культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства і прывівае любоў да Радзімы, яе мінулага і сучаснасці.

Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто працуе ў гэтай сферы, хто аддае ўсяго сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшай спадчыны нашай зямлі.

Навагрудчына – унікальны край са сваімі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі. Тут на культурнай ніве працуюць нястомныя працаўнікі духоўнага адраджэння: спецыялісты клубнай справы, кіраўнікі творчых калектываў, выкладчыкі школ мастацтваў, бібліятэкары, музейныя работнікі, народныя майстры і ўмельцы.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны, якія аддавалі шмат сіл для развіцця культурнага жыцця Навагрудскага краю, дарылі людзям свята і добры настрой.

Прыміце словы шчырай удзячнасці за талент, адданасць прафесі і ўменне дарыць людзям свята. Жадаем усім міру, моцнага здароўя, добрага натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў! 

Раённы выканаўчы камiтэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |