ГлавнаяМнения. Комментарии. БлогиОфициальноВіншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём Незалежнасці Рэспублікі БеларусьОфициально
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03 июля 2026
Дарагія сябры! 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які навекі звязаны са святой падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе багатую гісторыю і працуе ў імя яе росквіту. Дзень Незалежнасці па праву з’яўляецца сімвалам суверэнітэту, нацыянальнай доблесці і свяшчэннай памяці аб тых, хто абараніў свабоду Радзімы, заваяваўшы для нас мірнае неба.
Сёння Беларусь – гэта моцная, міралюбная і незалежная дзяржава. Наш суверэнітэт і далейшае развіццё залежаць ад кожнага з нас, ад нашай любові да роднай зямлі і адказнасці за яе. Мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг нашых землякоў, імкнуцца быць дастойнымі іх памяці і ствараць светлую будучыню незалежнай і квітнеючай Беларусі.
Ад усёй душы віншуем са святам, жадаем моцнага здароўя, міру і дабра! Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба, а ў кожнай сям’і пануе шчасце і дабрабыт!
А.Г. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. І.Г. Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.