Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём кааперацыі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём кааперацыі

04 июля 2026

Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!


Сваёй працай вы ўносіце значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы вам вырашаюцца важныя праблемы сельскіх жыхароў. Спажыўкааперацыя забяспечвае іх таварамі і паслугамі, займаецца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Паважаныя сябры! Упэўнены, што наперадзе ў вас шмат значных планаў і праектаў, якія будуць з поспехам рэалізаваны.
Жадаем новых працоўных поспехаў, стабільнасці іросквіту, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |