З 4 сакавіка кіраўніком дзяржаўнай установы «Навагрудскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі» працуе Кацярына Адамаўна Асэнка.
Кацярына Асэнка ўраджэнка Навагрудчыны. Нарадзілася 27 ліпеня 1985 года ў г. Навагрудку. Вышэйшую адукацыю атрымала ў 2010 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці».
Працоўны шлях пачала ў 2005 годзе пасля заканчэння Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа бухгалтарам цэнтралізаванай бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама.
З 2010 па 2020 гады была намеснікам галоўнага бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама (у ліпені 2013 года ўпраўленне адукацыі было рэарганізавана ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама, а ў 2018 годзе зноў рэарганізавана ва ўпраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама).
У 2020-2021 гадах, да назначэння на пасаду, Кацярына Асэнка з’яўлялася галоўным бухгалтарам Навагрудскага цэнтра для забеспячэння дзейнасці юрыдычных асоб у сферы адукацыі.
І. БАЧЫНСКАЯ,
начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама