Жыллёва-камунальныя паслугі: плаціць ці не?.. Што чакае неплацельшчыкаў

Жыллёва-камунальныя паслугі: плаціць ці не?.. Што чакае неплацельшчыкаў

Жыллёва-камунальныя паслугі: плаціць ці не?.. Што чакае неплацельшчыкаў

04 декабря 2020 1078

Абавязак кожнага чалавека, хто з’яўляецца ўласнікам жылля ці арандатарам, своечасова плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі. Аднак некаторыя, мабыць, пра гэта забываюць.

Што з гэтага атрымліваецца і да якіх наступстваў прыводзіць, патлумачыла начальнік разлікова-даведачнага цэнтра Навагрудскага РУП ЖКГ Вольга Капціловіч.

– Разлікова-даведачны цэнтр Навагрудскага РУП ЖКГ абслугоўвае больш за 24 тыс. асабовых рахункаў. З іх прыкладна 800 маюць запазычанасць на суму каля 113 тыс. рублёў. Гэта прыкладна 3% ад усіх плацельшчыкаў. Самая шматлікая катэгорыя грамадзян, якая складае каля 30% неплацельшчыкаў, гэта так званыя «няпамятлівыя грамадзяне», якія не жадаюць помніць, што аплата жыллёва-камунальных паслуг павінна ажыццяўляцца штомесяц, і якія дазваляюць сабе аплату паслуг раз у 3-6 месяцаў толькі пасля шматразовага напамінку.

З пачатку бягучага года ў г. Навагрудку і Навагрудскім раёне за неаплату больш за 3 месяцы 9 сем’яў пазбавіліся такой асноўнай жыллёва-камунальнай паслугі, як водазабеспячэнне. Аднаўленне паслугі будзе ажыццяўляцца толькі пры ўмове поўнай аплаты запазычанасці.
 

Таксама за неаплату больш за 2 месяцы былі выселены з жылога памяшкання сацыяльнага карыстання без прадастаўлення іншага жылога памяшкання 2 даўжнікі.

Навагрудскае РУП ЖКГ нагадвае аб неабходнасці своечасовай аплаты жыллёва-камунальных паслуг. З мэтай папярэджання ўзнікнення негатыўных наступстваў ухілення ад платы за жыллёва-камунальныя паслугі, ажыццяўляць аплату паслуг неабходна не пазней 25-га чысла месяца, наступнага за разліковым.

За несвоечасовую аплату за жыллёва-камунальныя паслугі і плату за карыстанне жылым памяшканнем неплацельшчыка чакаюць штрафныя санкцыі.

 

Падрыхтавала Алена Ермакова, «НЖ»