Крадзяжы, інтэрнэтмахляры, нанасенне пабояў. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

Крадзяжы, інтэрнэтмахляры, нанасенне пабояў. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

Крадзяжы, інтэрнэтмахляры, нанасенне пабояў. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

05 марта 2021 1567

 Падымаў руку на жонку

Навагрудчанін З. будзе адказваць згодна з ч.1 арт. 154 Крымінальнага кодэкса. Мужчына з 27 лютага да 7 снежня 2020 года ў сваёй кватэры сістэматычна збіваў пражываючую разам жонку грамадзянку З.

Артыкулам 154 за наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, альбо сістэматычнае нанясенне пабояў, прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 3 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам.

Крадзеж з пабудовы

Раней судзімыя жыхар Баранавіч грамадзянін К. і жыхар в. Вялікія Карнышы грамадзянін П. з 16 студзеня па 23 лютага (дакладны час і дата не ўстаноўлены) шляхам зрыву дзвярэй з гаспадарчай пабудовы ў двары дома ў в. Хадасы ў гараджанкі Л. учынілі крадзеж металічнай каляскі, бензатрымера, 2 створак металічных варот. Прычынена шкода на суму 420 руб.

Згодна з арт. 205 КК таемнае выкраданне маёмасці, учыненае паўторна альбо групай асоб ці з пранікненнем у жыллё, караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў.

Давярай, але правярай

Міліцыя шукае злачынцу, які ў перыяд з 24 студзеня па 20 лютага (дакладны час і дата не ўстаноўлены) з кватэры грамадзянкі С. па вул. Міцкевіча ўчыніў крадзеж 16000 долараў ЗША і 12000 еўра.

Інтэрнэтмахляры

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС працягваюць праводзіць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы, якая 17 лютага ў 18.57 у сетцы Інтэрнэт з карткі «МТБАНК» навагрудчанкі Ш. выкрала 66 руб.

У адпаведнасці з арт 212, крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацаванай у камп’ютарнай сістэме, якая захоўваецца на электронных носьбітах альбо шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна ці групай асоб па папярэдняй змове альбо спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі, караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Калі ў асоба буйным памеры – прадугледжана да 2 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Я. БУСЛОВІЧ,

намеснік начальніка РАУС.