До дня Великой
Победы осталось

На Гродзеншчыне завяршаецца корманарыхтоўка

На Гродзеншчыне завяршаецца корманарыхтоўка

12 ноября 2025
Ужо нарыхтавана 71,4 тысячы тон сена, што складае 77 працэнтаў ад плана.
e7j6jh9tb6hs8u0m0qcqgv9y0tawab00.jpg
Парыхтоўка кармоў на зіму – адна з ключавых задач сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна. Ад яе своечасовасці і якасці напрамую залежыць дабрабыт жывёлагадоўлі, бо менавіта кармавая база забяспечвае здароўе жывёл, прадуктыўнасць малочнай і мясной вытворчасці. А, значыць, і ўстойлівасць усёй аграрнай эканомікі. Ва ўмовах пераменлівага клімату і пастаяннага ўзросту патрабаванняў да сельгаспрадукцыі  правільная арганізацыя корманарыхтоўкі становіцца не проста сезоннай працай, а стратэгічным працэсам, які вызначае поспех гаспадарак у наступным годзе.

Так, сельскагаспадарчым арганізацыям Гродзенскай вобласці ў гэтым сезоне необходна нарыхтаваць 93 тысячы тон сена, каля 2,7 мільёна тон сенажу і прыблізна 3,3 мільёна тон сіласу. Працэс ідзе актыўна. Цікава, што амаль усе раёны вобласці ўжо перавыканалі план па нарыхтоўцы сіласу. 

– Ужо нарыхтавана 71,4 тысячы тон сена, што складае 77 працэнтаў ад плана, і больш за 2,3 мільёна тон сенажу, або 89 працэнтаў. Нашы сельскагаспадарчыя арганізацыі актыўна нарыхтоўваюць сілас. Так, усяго ў рэгіёне ўжо нарыхтавана 3,5 мільёна тон сіласу, а гэта 107 працэнтаў ад плана. Працэс нарыхтоўкі працягваецца, і ў хуткім часе мы скончым гэтую працу, – расказаў начальнік упраўлення жывёлаводства і племянной справы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Ціхановіч. 

Аграрыям неабходна нарыхтаваць каля 1,7 мільёна тон кармавых адзінак. У засеках вобласці ўжо маецца больш за 1,67 мільёна тон, або 98 працэнтаў ад плана. У тым ліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 33,27 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,2  цэнтнера кармавых адзінак больш чым за аналагічны перыяд мінулага года.  

Гродненская правда