На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці разгледжаны пытанні па далейшай рэалізацыі Дэкрэта №3

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці разгледжаны пытанні па далейшай рэалізацыі Дэкрэта №3

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці разгледжаны пытанні па далейшай рэалізацыі Дэкрэта №3

29 января 2020 1649

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці падведзены вынікі работы за 2019 год і разгледжаны шэраг пытанняў па далейшай рэалізацыі Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

Раённая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці працуе ў штатным рэжыме. Грамадзяне звяртаюцца за кансультацыяй і па тэлефоне, і асабіста, просяць растлумачыць, як быць у тым ці іншым выпадку. Напрыканцы мінулага года на пасяджэннях разглядаліся пытанні аб знаходжанні ці выключэнні з базы даных не занятых у эканоміцы тых грамадзян, хто звярнуўся з заявай. Не стала выключэннем і першае пасяджэнне камісіі ў бягучым годзе. Усяго звярнулася 17 грамадзян, сітуацыі ў кожнага розныя.

Можна лічыць стандартным зваротам у камісію тых людзей, якія працуюць за мяжой – у Чэхіі, Польшчы, Расіі і інш. Гэта 10 навагрудчан, якія ўладкаваліся на работу па працоўных дагаворах – вадзіцелі міжнародных перавозак, аператары, швачкі. Яны прызнаюцца занятымі ў эканоміцы тэрмінам на 1 год ці на тэрмін дзеяння працоўнага дагавора. Адна з жанчын-швачак была ўключана ў спіс плацельшчыкаў паслуг гарачага водазабеспячэння за 4 квартал 2019 года па поўным тарыфе. Паколькі ў даведцы пазначана, што працуе з мая 2018 года, то было прынята рашэнне правесці пераразлік па субсідзіраваных тарыфах за дадзены перыяд.


 «Магчымасці для працаўладкавання або рашэння няпростай жыццёвай сітуацыі ёсць у большасці выпадкаў, задача камісіі – дапамагчы грамадзянам яе знайсці. Галоўнае ў рабоце органаў улады – даць людзям працу, каб чалавек меў магчымасць забяспечыць сябе і сваю сям’ю»

С. Мішарын


Даведкі аб навучанні на дзённым аддзяленні прадставілі ў камісію 4 студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа, якія прызнаны занятымі да канца 2020 навучальнага года.

Звесткі аб такіх грамадзянах не павінны ўтрымлівацца ў базе даных. Аднак выяўляюцца адзінкавыя выпадкі памылковага ўключэння грамадзян і яны аператыўна ўхіляюцца. А якасць прадстаўленых даных і іх актуальнасць залежаць ад пастаўшчыкоў інфармацыі ў базу да­ных.

А вось у адносінах да аднаго непрацуючага грамадзяніна г. Навагрудка камісія не ўбачыла падстаў для аднясення яго да занятых у эканоміцы. У камісію быў прадстаўлены дагавор арэнды транспартных сродкаў без экіпажа, які быў заключаны паміж арганізацыяй (арэндадаўцам) і да­дзеным грамадзянінам. Паводле дагавора транспарт выкарыстоўваецца для асабістай і камерцыйнай эксплуатацыі. Іншых дакументаў, якія пацвярджаюць заня­тасць, няма, таму і было прынята рашэнне аб уключэнні яго ў спісы плацельшчыкаў за гарачае водазабеспячэнне за 4 квартал 2019 года. Тым не менш чалавеку прапанавалі прадставіць іншыя дакументы, якія б пацвердзілі яго заня­тасць. Тады з’явіцца падстава для выключэння грамадзяніна са спісаў плацельшчыкаў ЖКП і праведзены пераразлік.

Падставай для выключэння з базы плацельшчыкаў аднаго з грамадзян стала працаўладкаванне ў г. Мінску ў перыяд фарміравання спісаў.

Выпадкі, калі ў камісію прыходзяць людзі, якія трапілі ў цяжкую жыццё­вую сітуацыю, таксама нярэдкія. Такім грама­дзянам, як правіла, патрэбна комплексная прававая дапамога і практычнае садзейнічанне ў вырашэнні няпростых жыццёвых праблем. А ўлічваючы, што ў камісіі працуюць спецыялісты з розных раённых службаў і арганізацый, то адразу ж у ходзе пасяджэння можна даць дзейсную кансультацыю, вызна­чыць далейшыя сумесныя з заяўнікам дзеянні, пры неабходнасці даць даручэнні адпаведным службам. Усе пытанні трымаюцца на кантролі да вырашэння.

Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца сітуацыя з паўторным зваротам жыхара горада, які працаваў у Расійскай Федэрацыі і там перанёс цяжкае захворванне, потым доўга лячыўся дома. Яшчэ ў лістападзе мінулага года ён звярнуўся ў камісію з заявай аб цяжкай жыццёвай сітуацыі. Грамадзянін з’яўляецца ўласнікам жылля, а значыць і атрымальнікам паслуг ацяплення і гарачага водазабеспячэння. На аснове прадстаўленых дакументаў камісія вынесла станоўчае рашэнне, улічваючы стан здароўя чалавека, і на 4 квартал ён быў вызвалены ад аплаты тарыфаў па поўным кошце.

Па стане на 1.01.2020 года ў Навагрудскім раёне:
24 931 – сярэднегадавая колькаць насельніцтва ў працаздольным узросце за 2018 г.;
19 907 – занятага насельніцтва за студзень-лістапад 2019 г.;
2 519 – знаходзіцца ў базе даных не занятых у эканоміцы на 1.01.2020 г., з якіх 1261 – занятыя ў эканоміцы, 3 – не адносяцца да занятых, 1255 – не занятыя ў эканоміцы. 42 – праведзена ярмарак вакансій.

З пачатку новога года ён па стане здароўя не працуе, але медыцынскіх дакументаў аб стане здароўя чалавек не прадставіў. Яму прапанавана звярнуцца ў ЦРБ для атрымання медыцынскай даведкі аб стане здароўя і прадставіць у камісію да канца бягучага месяца, паколькі зацвярджэнне спісаў плацельшчыкаў адбудзецца 5 лютага 2020 года.

Калі будзе падстава разгледзець зварот як аб’ектыўную прычыну па стане здароўя, то сітуацыю можна аднесці да цяжкай жыццёвай. У выпадку станоўчага рашэння грамадзянін будзе вызвалены ад аплаты паслуг гарачага водазабеспячэння па поўным кошце ў 1 квартале 2020 года.

Частка грамадзян прызнаны занятымі ў эканоміцы на падставе інфармацыі з сельскіх выканаўчых камітэтаў і ўпраўлення адукацыі райвыканкама, якая сведчыць аб наяўнасці зямельных участкаў, на якіх вырошчваецца прадукцыя раслінаводства, а таксама тых, у каго выхоўваюцца дзеці да сямі гадоў і ў сям’і трое і больш непаўналетніх дзяцей.

У тэму
Попыт на кадры ў Навагрудскім раёне амаль у 6 разоў перавышае колькасць беспрацоўных. У раёне створаны неабходныя ўмовы для працаўладкавання і самазанятасці, у тым ліку рэгулярна абнаўляецца банк прапаноў працы.
На 01.01.2020 года наймальнікі заявілі аб наяўнасці 359 вакансій, што на 17% больш, чым на аналагічную дату мінулага года. 220 вакансій (61% ад заяўленых прапаноў датычацца працоўных прафесій).
У 2019 годзе адзначаўся рост попыту на кадры, зніжалася беспрацоўе, якое рэгіструецца. Так, на пачатак года ў аддзеле дзяржаўнай службы занятасці на ўліку знаходзілася 64 беспрацоўных грамадзян (на 01.01.2019 – 87 чал.). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,3 % (на 01.01.2019 – 0,4 %), напружанасць на рынку працы 0,2 % (на 01.01.2019 – 0,3 %).

На 01.01.2020 г. у базу даных не занятых у эканоміцы грамадзян было ўнесена 2 519 чалавек. З іх патэнцыяльнымі плацельшчыкамі ЖКП прызнана 365 чалавек – за гарачае цепла- і водазабеспячэнне 198 чалавек, газазабеспячэнне – 167 чалавек. Усе, хто трапіў у базу даных, маюць права звярнуцца ў камісію з дакументамі, якія пацвярджаюць іх занятасць або знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для гэтага можна асабіста прыйсці на пасяджэнне камісіі або накіраваць свае дакументы па пошце, у тым ліку электроннай. «Ніякіх праблем з тым, каб патрапіць на прыём у камісію альбо да яе старшыні, няма. Мы гатовы выслухаць, надаць увагу і аказаць неабходную дапамогу і садзейнічанне кожнаму, хто ў гэтым мае патрэбу», – запэўніў старшыня камісіі Сяргей Мішарын.

   

Даведка «НЖ»
Графік работы раённай камісіі па са­дзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна: 2-і і 4-ы аўторак кожнага месяца з 11.00, каб. № 38, 1 паверх у памяшканні Навагрудскага райвыканкама (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11).
Па ўсіх пытаннях, якія датычацца дзейнасці Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», можна звярнуцца за кансультацыяй па тэл. 8(01597) 3-40-82 цi 4-32-50 у рабочыя дні з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00 або па электроннай пошце: 3dekret@utnov.grodno.by.
Падрабязная інфармацыя аб дзейнасці Дэкрэта № 3 знаходзіцца і на сайце Навагрудскага райвыканкама: novogrudok_rik@mail.grodno.by.

   

 Алена Ермакова, «НЖ»