Заплаці правільна за электраэнергію

Заплаці правільна за электраэнергію

Заплаці правільна за электраэнергію

12 ноября 2021 849

Пры аплаце за электраэнергію высветлілася, што паказанне электралічыльніка не супадае з данымі электроннай базы. Што рабіць?

–    Шматкватэрныя жылыя дамы могуць быць аснашчаны аўтаматызаванай сістэмай кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ). Дадзенай сістэмай штомесяц у 24.00 апошняга дня разліковага месяца ажыццяўляецца аўтаматычнае зняцце паказанняў электронных лічыльнікаў, якія ўлічваюць спажыванне электраэнергіі за разліковы месяц па кожнай кватэры. Паказанні электралічыльнікаў 6-га чысла месяца, наступнага за   разліковым,   перадаюцца   энергазабеспячальнай   арганізацыяй у аддзяленні банкаў і РУП «Белпошта» для аплаты, –    тлумачыць спецыяліст па сувязях з  грамадскасцю   РУП   «Гроднаэнерга»   Дзмітрый   СМІРНОЎ. – Аплаціць спажытую электраэнергію можна ў любой установе банка або пошты, праз Інтэрнэт. Пры аплаце ў банку ці на пошце праінфармуйце аператара, які прымае плацеж, аб тым, што ваш дом абсталяваны сістэмай АСКУЭ. Пасля паведамлення аператару нумара асабовага рахунку ён назаве паказанні лічыльніка, колькасць спажытай энергіі і разлічыць суму, якая падлягае аплаце.

Аплачваць электраэнергію неабходна    строга    па   даных,   зафіксаваных  АСКУЭ.  Акрамя   таго,   для   кантролю   вы   можаце     самастойна     здымаць паказанні з  электралічыльніка 1-га чысла месяца,      наступнага  за разліковым, для наступнай зверкі з данымі АСКУЭ. У выпадку несупадзення паказанняў просьба звярнуцца ў энергазабеспячальную арганізацыю для высвятлення прычын і ліквідацыі памылкі.

А.Пятрова «НЖ»