
На мерапрыемства былі запрошаны студэнты першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар прадставіла агляд твораў Шамякіна розных жанраў і тэматыкі: раманаў, аповесцей і апавяданняў пра Вялікую Айчынную вайну, жыццё сельскай інтэлігенцыі, каханне і радасць быцця. Асаблівая ўвага была нададзена жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка, яго літаратурнай спадчыне.

Для маладых гасцей правялі цікавую віктарыну: яны вызначалі творы Шамякіна, у назвах або зместе якіх сустракаюцца геаграфічныя і касмічныя аб’екты, гістарычныя асобы ці канкрэтныя месцы. З дапамогай карты Беларусі навучэнцы знаходзілі населеныя пункты, звязаныя з біяграфіяй і творчасцю аўтара.


Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурна-мастацкім часопісам «Полымя», дзе ў 1945 годзе была апублікаваная аповесць «Помста». Менавіта гэты твор лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Івана Шамякіна.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |


















