Выхаванцы спецыяльнай групы Нягневіцкай СШ знаёмяцца з творамі аб вайне

Выхаванцы спецыяльнай групы Нягневіцкай СШ знаёмяцца з творамі аб вайне

Выхаванцы спецыяльнай групы Нягневіцкай СШ знаёмяцца з творамі аб вайне

01 мая 2025 185
Знаёміць дзяцей з творамі аб вайне, аб яегероях нам дапамагаюць кнігі. У госці да выхаванцаў спецыяльнай групы Нягневіцкай СШ завітала бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Філіпчык.

Наталля Мікалаеўна расказала дзецям аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, што салдаты абаранялі свае дамы і сваіх родных ад жорсткіх захопнікаў, праяўляючы пры гэтым мужнасць і гераізм. Дзецям паведамілі, як цяжка жылося жанчынам і дзецям без бацькоў, братоў, якія адправіліся на фронт, каб абараніць мір і заваяваць свабоду для сваёй краіны, для нас з вамі. 

Наталля Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з героямі-аднасяльчанамі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым ніколі нельга забываць, колькі бы часу ні прайшло.

Дзеці з задавальненнем слухалі расказы пра вайну, разглядвалі кнігі з ваеннымі падзеямі, з фотаздымкамі пра вайну і яе герояў, задавалі пытанні, цікавіліся фактамі, ваеннай тэхнікай і медалямі.

Спадзяёмся, што далейшая работа ў супрацоўніцтве з бібліятэкай працягнецца, а кнігі і надалей будуць духоўна ўзбагачаць маленькіх выхаванцаў і напаўняць іх свет дабром, спагадлівасцю і  любоўю.

 В. КАРПОВІЧ, выхавальнік дашкольнай адукацыі

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |