У сучасным свеце людзі сталі забываць пра кнігі, пра тое , як раней хадзілі ў бібліятэку сем'ямі і чыталі ўсёй сям'ёй па вечарах. Цяпер людзі больш інфармацыі атрымліваюць з інтэрнэту і тэлевізара. Ужо з дзіцячага садка трэба прывучаць дзяцей наведваць бібліятэку і прывіваць любоў да кнігі.
Зусім нядаўна ў госці да выхаванцаў Нягневіцкага ясляў-сад завітала бібліятэкар Наталля Мікалаеўна Філіпчык з Харосіцкая сельская бібліятэкі і прынесла нашым выхаванцам шмат дзіцячых кніг з яркімі рознакаляровымі малюнкамі. Наталля Мікалаеўна расказала дзецям аб тым, якія бываюць кнігі, як можна ўзяць кнігу дадому. Пазнаёміла з чытацкім фармулярам.
Дзеці з задавальненнем слухалі вершы і апавяданні, адгадвалі загадкі, адказвалі на пастаўленыя пытанні і засвоілі правілы абыходжання з кнігай: браць кнігу чыстымі рукамі; перагортваць асцярожна за верхні левы кут старонкі; не рваць і не камячыць. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар кожнаму дзіцяці падаравала цудоўны падарунак- кнігу і запрасіла ўсіх дзетак наведаць бібліятэку сумесна са сваімі бацькамі.
Спадзяёмся, што далейшая работа ў супрацоўніцтве з бібліятэкай працягнецца, а кнігі і надалей будуць духоўна ўзбагачаць маленькіх выхаванцаў і напаўняць іх свет дабром, спагадлівасцю і любоўю.
Святлана Міхалкевіч,
выхавальнік Нягневіцкага я/с