У цяперашні час перад нашай грамадскасцю стаіць вельмі важная задача – змяніць у кожнага грамадзяніна меркаванне аб тым, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. І калі гэта меркаванне дарослых змяніць няпроста, то неабходна такую работу пачынаць з маленства. Менавіта гэты перыяд з’яўляецца багатым для фарміравання ў будучага грамадзяніна беражлівых адносін да энэргарэсурсаў сваёй краіны.
Мы, педагогі нашай дашкольнай установы, таксама прыкладаем свае намаганні на вырашэнне дадзенай задачы не толькі ў розных відах работы з дашкольнікамі, але і вядзём прапагандыскую работу сярод бацькоў.
Менавіта па гэтаму разам з выхаванцамі мы падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку “Казка пра тое, як калабок дзеду з бабай дапамог – цяпло, святло і ваду збярог”. Якой падзяліліся на старонках інтэрнэт партала з бацькоўскай грамадскасцю.

Маленькія акцёры з захапленнем выканалі ролі казачных герояў, навучылі і далі парады як трэба берагчы энэргарэсурсы.

Усіх зацікаўленых запрашаем да прагляду казкі на сайт нашай дашкольнай установы. Прыемнага прагляду!

Ала Гірыс,
выхавальнік Любчанскага ДЦРД


















