Ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ў летнім лагеры «Следапыт» аздараўленчая дзейнасць накіравана на ўмацаванне імунітэту дзяцей з апорай на працэдуры закальвання і натуральныя фактары: сонца, паветра і ваду.
Кожны дзень у лагеры пачынаецца з ранішняй зарадкі, якая праводзіцца на свежым паветры, з абавязковай працэдурай босахаджэння для павышэння імунітэту і атрымання магутнага эмацыйнага зараду для арганізма на цэлы дзень.
Штодня выхаванцы прымаюць паветраныя і сонечныя ванны, а масавыя спартыўныя мерапрыемствы і рухомыя гульні праводзяцца толькі на адкрытым паветры.
Максімальна выкарыстоўваюцца і водныя працэдуры загартоўвання. Пад кіраўніцтвам медработніка складзены спіс выхаванцаў і графік для штодзённага аблівання іх вадой.
Аздараўленне дзяцей летам праводзіць нескладана, трэба толькі памятаць аб стане здароўя і індывідуальных асаблівасцях кожнага выхаванца.
Жанна Антановіч,
дырэктар лагера «Следапыт» Уселюбскага дз/с-СШ



















