До дня Великой
Победы осталось

Выхаванцы дзіцячага сада №6 пынялі ўдзел «Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна»

Выхаванцы дзіцячага сада №6 пынялі ўдзел  «Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна»
11 ноября 2022

Кожны год у рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ў ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Навагрудка» праводзяцца акцыі па эканоміі электрычнасці, цяпла і вады. Выхаванцы старшай групы №1 прынялі ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь ‒ энергаэфектыўная краіна», накіраванай на тое, каб праінфармаваць людзей аб спосабах энергазберажэння і расказаць, чаму важна эканоміць энергію.

Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца фарміраванне ўстойлівай матывацыі да энергазберагальнага ладу жыцця, навучанне простым прыёмам энергазберажэння ў побыце.

Выхавальнікі Н. Хлябовіч і К. Данчанка нагадалі дзецям самыя простыя метады эканоміі электраэнергіі, цяпла, вады. З дзецьмі былі праведзены гутаркі «Чаму трэба берагчы святло, цяпло і ваду», «Як беражліва ставіцца да электрычнасці», «Простыя правілы эканомных і беражлівых». Праведзены тэматычныя заняткі па тэме «Каб дарма не гарэлі лямпачкі», «Як берагчы электрычнасць?» Выхаванцам расказалі, як можна зэканоміць энергарэсурсы ў дзіцячым садзе і дома, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі Зямлі і якія правілы неабходна выконваць кожнаму, каб берагчы прыродныя рэсурсы.

У рамках мерапрыемстваў па энергетычнай эфектыўнасці была таксама арганізавана работа з бацькамі. У прыватнасці конкурс малюнкаў «Я хачу быць беражлівым!» З выхаванцамі была праведзена віктарына па энергазберажэнні, а таксама дзеці паспрабавалі зляпіць ветрагенератар. 

Дзеці зрабілі выснову аб тым, што яны ‒ часцінка вялікага грамадства ўсіх людзей на Зямлі, і шмат што залежыць ад іх саміх. А гэты дзень і заданні, якія выконвалі хлопцы і дзяўчаты, навучылі іх рабіць першыя крокі да зберажэння рэсурсаў. Энергазберажэнне ‒ гэта лад жыцця, што рэальна можа садзейнічаць рашэнням прыродаахоўных праблем усяго Зямнога шара.

К. Данчанка, выхавацель

Далучайцеся да нашага Telegram-каналу!