Выхавальнікі, дзеці і бацькі Нягневіцкага ясляў-сада далучыліся да акцыі “Птушкі ля кармушкі”

Выхавальнікі, дзеці і бацькі Нягневіцкага ясляў-сада далучыліся да акцыі “Птушкі ля кармушкі”

Выхавальнікі, дзеці і бацькі Нягневіцкага ясляў-сада далучыліся да акцыі “Птушкі ля кармушкі”

19 января 2021 792

Бывае, што зіме трэба ўсяго некалькі гадзін, каб уступіць у свае правы – за ноч снегам атуліць зямлю, дамы, дахі, дарогі, лясы, палі. І ўсё мы радуемся, што зіма наступіла і ўсё пад белым коўдрам. Нам здаецца, усе задаволеныя, што ўсё схавана пад снегам. А вось птушкам, напэўна, нярадасна. Дзе ж цяпер ім браць корм? І холадна, і голадна птушкам, нашым птушкам сябрам. Разумеючы важнасць падкормкі птушак у халады выхавальнікі, дзеці і бацькі спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Нягневіцкага яслей-сада далучыліся да ўдзелу ў акцыі “Птушкі ля кармушкі”, што праводзіць аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Пры падтрымцы бацькоў на тэрыторыі дашкольнай установы адукацыі размясціліся кармушкі. А каб да іх завіталі птушкі, мы папаўняем іх нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі, гэта ўніверсальная падкормка для птушак, прычапілі да галінак кавалачкі несалёнага нясмажанага сала для сініц і дзятлаў. Усе дзеці добра ведаюць, што ні ў якім разе нельга класці ў кармушку хлеб, батон і іншую ежу з чалавечага стала. Корм у кармушкі дзеці падкладваюць штодня і з захапленнем назіраюць, як на свежую порцыю корму налятае вясёлая зграйка птушак.



Мы добра ведаем, што дапамагаючы птушкам зімой, летам яны прысвецяць вам свае лепшыя песні, з'ядуць на вашых гародах ўсіх шкоднікаў і паклапоцяцца, каб камароў і мух ў наступным сезоне было як мага менш!

Святлана Міхалкевіч,

выхавальнік Нягневіцкага я/с