Вучні сярэдняй школы № 4 Данііл Рачынскі і Ганна Леухіна – пераможцы рэспубліканскага творчага конкурса пiсьмовых работ

Вучні сярэдняй школы № 4 Данііл Рачынскі і Ганна Леухіна – пераможцы рэспубліканскага творчага конкурса пiсьмовых работ

Вучні сярэдняй школы № 4 Данііл Рачынскі і Ганна Леухіна – пераможцы рэспубліканскага творчага конкурса пiсьмовых работ

19 Марта 2021 403

«За што я люблю родную зямлю» – пад такой назвай прайшоў рэспубліканскі творчы конкурс пiсьмовых работ, якія ініцыяваў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi. І адразу два вучні сярэдняй школы № 4 Данііл Рачынскі і Ганна Леухіна, чые работы былі прызнаны лепшымі, сталі яго пераможцамі.

Удзел у літаратурным конкурсе для вучняў 10 класа Данііла Рачынскага і Ганны Леухінай – не выпадко­васць. Яны актыўныя ўдзельнікі школьных і раённых мерапрыемстваў, творчых і спартыўных конкурсаў. А яшчэ паспяваюць дасягаць добрых вынікаў на алімпіядах і паспяхова вучыцца.

– Любоў да творчасці і мастацкага слова, якую мне прывілі ўрокі рускай літаратуры, падштурхнула паспрабаваць свае сілы ў такім сур’ёзным конкурсе, – па­дзялілася Ганна Леухіна. – Мне заўсёды падабалася выказваць свае думкі і разважаць, таму я з энтузіязмам узялася пісаць сачыненне. І хаця спачатку тэма падалася складанай, мне захацелася падзяліцца тым, што адчуваю. Я проста расказала, якім цікавым і нечакана яркім стала для нашай сям’і мінулае лета, якое мы правялі ў падарожжы па Беларусі.

«Если бы вы знали, насколько я была удивлена количеством уникальных мест на карте моей Родины. Был разработан план путешествия, в который вошли экскурсии во Дворец Пусловских, Мирский замок, костел Святой Троицы в Гервятах, на Августовский канал и Меловые карьеры под Волковыском. А на берегу Вилейского водохранилища мы разбили палатку для ночлега». Так Ганна апісала сваё падарожжа ў творчай рабоце і шчыра прызналася, што па-іншаму паглядзела на свой родны край і землякоў.


– Пра перамогу ў конкурсе нават і не думала, таму, напэўна, асабліва радавалася, калі даведалася, што мая работа стала лепшай у намінацыі «Родныя краявіды». А яшчэ вандроўкі па родным краі і ўдзел у конкурсе натхнілі мяне на напісанне карцін, прысвечаных нашай маляўнічай прыродзе. Я ганаруся, што нарадзілася і жыву ў Беларусі, вучуся ў школе, і адчуваю сябе шчаслівай, – гаворыць Ганна Леухіна.

– А для мяне любоў да роднай зямлі – гэта любоў да нашай гісторыі, нацыянальнай культуры, літаратуры, мастацтва. Я патрыёт сваёй школы, роднага горада, сваёй краіны, – дадаў Данііл Рачынскі. – Аднак расказаць пра свае пачуцці і разважанні ў сачыненні – зусім іншая справа. Прыйшлося шмат папрацаваць: не адзін раз нешта правіў, удакладняў, раіўся з маёй настаўніцай беларускай мовы.

Пра сваё разуменне Радзімы Данііл так напісаў у творчай рабоце: «Радзіма – гэта і сонца ў мяне над галавою, і паветра, якім я дыхаю, гэта і вернасць майго сябра, і мова, якую даў мне народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, легенда заўтрашняга майго дня, і гераічная слава продкаў, і тая сонечная дарога, якой я сёння іду ў сваю будучыню».

Перамога ў намінацыі «Старонкі мінулага» стала гонарам для Данііла і яго родных і падштурхнула юнака яшчэ больш займацца вывучэннем мовы і твораў беларускіх класікаў. Да таго ж набытыя ў школе веды дапамаглі яму дастойна выступіць у інтэлектуальным праекце «Я ведаю», здымкі якога прайшлі ў лютым. Зараз Данііл і Ганна з нецярпеннем чакаюць урачыстага ўзнагаро­джання пераможцаў конкурсу пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», якое адбудзецца ў Мінску.

Л. Лугіна,
настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 4.