До дня Великой
Победы осталось

Вучні Пятрэвіцкай школы стварылі відэаролік пра помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Вучні Пятрэвіцкай школы стварылі відэаролік пра помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
04 мая 2020

Героі сышлі, пакінуўшы нам памяць аб сваёй мужнасці, адвазе і адданасці роднай краіне, таму наш абавязак – захоўваць і шанаваць гэту памяць. Памяць аб вайне патрэбна і цяперашняму, і будучым пакаленням як яркі прыклад самаахвярнага служэння народу сваёй Айчыны.

У кожнай вёсцы помнік ёсць загінуўшым у гады вайны.

Многа людзей дамоў не прыйшло, і нашай няма ў тым віны.

Задумваюся зноў аб тым, колькі гадоў ішла вайна…

А колькі гора ды бяды майму народу прынясла.

Я ціхенька тут пастаю, зноў прозвішчы перачытаю,

Успаміны нашых землякоў я з сумам у сэрцы прыгадаю.

І прабачэння папрашу у тых, што смела йшлі ў бой,

І маладых бязвусых змагароў бясстрашна прыкрылі сабой.

Ахапак кветак пакладу за ўдзячнасць я ад нас.

Упэўнена, што мы ніколі, ніколі не забудзем вас.

Пад уплывам верша, напісанага вучаніцай 5 класа Дар’яй Шастак, чытачы школьнай бібліятэкі стварылі відэаролік аб “Помніку землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, які замацаваны за Пятрэвіцкім дзіцячыс садам-сярэдняй школай. Фотаздымкі былі ўзяты са школьнага сайта, з нашага фотаархіва за апошнія тры гады.

Наталля Юшкевіч,

бібліятэкар Пятрэвіцкага д/с-СШ