Члены валанцёрскага атрада «Крок наперад» ДУА «Пятрэвіцкі ВПК д/с-СШ» прынялі ўдзел у абласной валанцёрскай акцыі «Добрая вясна», у рамках якой аказалі дапамогу па навядзенні парадку на зямельных участках грамадзян шаноўнага узросту аг.Пятрэвічы.

Работа кіпела ў руках валанцёраў: бялілі сад, ачышчалі зямельныя ўчасткі ад смецця, падвязвалі пладова-ягадныя кусты,складалі дровы, палолі кветнікі.

Работы аказалася шмат, парою ад працы гарэлі далоні і спіна, але стома суправаджалася пачуццём асалоды і гонару за тое, што хоць чымсьці дапамаглі тым, каму патрэбна дапамога.

Усмешкі і падзякі ад Стома Г.М., Ганчарык І.М, Аляшкевіч А.А., Бобр Г.М., Дзяжук Т.А, Бузюк З.А., Пікта Н. Я і іншых жыхароў падымалі настрой і сталі матыватарамі на далейшую працу.

Здавалася, што і прырода, і надвор'е аказаліся ў цесным тандэме з удзельнікамі акцыі: сонейка надавала добры настрой, ветрык халадзіў змораныя мышцы, птушкі весялілі сваім гоманам.

Да валанцёраў далучыліся і цімураўцы 6-7 класаў, якія не захацелі застацца ўбаку ад вучняў старэйшых класаў, рашылі дапамагчы валанцёрам, бо ведаюць, што красавік-май - пік вясенніх клопатаў у сельскай мясцовасці. У гэты час неабходна і лес пасадзіць, і пладова- ягадны пітомнік закласці, і пажылым людзям дапамагчы, і дапамагчы родным у падрыхтоўцы да праваслаўнага свята Вялікдзеня.

Частка работы зроблена. Прыемна азірнуцца і палюбавацца чыстымі, прыгожымі вулачкамі і падворкамі, радкамі пасаджаных елачак і бярозак, бялюткімі стваламі дрэў хатніх садоў.

А наперадзе яшчэ шмат непачатых спраў, якія, пры ўмелым раскладзе, будуць выкананы і зноў будуць радаваць вока і прынясуць асалоду ад таго, што на моладзь, на нас, надзея краіны, што нам давяраюць, што нас чакаюць.

Кісляк Дарына,
педагог-арганізатар ДУА Пятрэвіцкі ВПК дзічячы сад-сярэдняя школа

Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!