Участницей конкурса «Соблюдаем законы дорог!» стала учащаяся средней школы №7 Иллария Ленько

Участницей конкурса «Соблюдаем законы дорог!» стала учащаяся средней школы №7 Иллария Ленько

Участницей конкурса «Соблюдаем законы дорог!» стала учащаяся средней школы №7 Иллария Ленько

05 мая 2020 927
Республиканский творческий конкурс для детей и подростков «Соблюдаем законы дорог!» - это личное первенство среди учащихся учреждений общего среднего образования, учреждений внешкольного воспитания и обучения. Как рассказала методист Новогрудского районного учебно-методического кабинета Евгения Линда в районном этапе в номинации «Сочинение» участие приняло около 20 работ, из которых 4 подготовлены на белорусском языке.

В числе участников – Иллария Ленько, учащаяся средней школы №7 г. Новогрудка.


Будзь уважлівы на дарозе

Дзяцінства – гэта самая выдатная пара ў жыцці кожнага чалавека. Дзеці самае дарагое, што ёсць у нашым грамадстве. Аднак іх падсцерагае нямала небяспек. Адна з такіх небяспек – дарога. Калі дзіця жыве ў вёсцы, дзе менш аўтатранспарту, вельмі добра. Але і там яно павінна быць вельмі ўважлівым. А калі дзіця жыве ў горадзе, адной увагі не дастаткова.

Усе дарослыя і дзеці павінны ведаць правілы паводзін на дарозе. Нас знаёмяць з імі з малых гадоў выхавальнікі дзіцячага саду, бацькі. Затым, калі мы прыходзім у школу, - настаўнікі, дарожныя інспектары. Дык чаму так часта гінуць людзі пад коламі аўтатранспарту? Мне здаецца. Таму што яны разважаюць так: “Я змагу перабегчы…”, “Я хутка…”. Але не задумваюцца аб наступствах. Кожнаму вядома, што пераходзіць дарогу трэба ў вызначаным месцы, па пешаходным пераходзе, на зялёнае святло святлафора. Але вельмі часта ўсё адбываецца інакш. Спяшаючыся на працу, у школу, у дзіцячы сад, пешаходы перабягаюць дарогу ў любых месцах вуліцы. Яны нават не задумваюцца, што парушаюць правілы дарожнага руху. Ствараюць аварыйную сітуацыю на дарозе. І які прыклад яны падаюць сваім дзецям? Калі дзеці ўбачаць такое, яны таксама і паступяць, бо калі дарослыя так робяць, значыць і ім так можна. Мала проста ведаць законы дарог. Іх трэба заўсёды абавязкова выконваць. Бо зусім нескладана пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, звяртаць увагу на дарожныя знакі, якія сустракаюцца на нашым шляху. Для таго каб дзеці маглі бяспечна рухацца па вуліцах горада ці вёскі ў цёмны час сутак, у іх абавязкова павінен быць святлоадбівальны элемент на вопратцы. Практычна штодня ў дарожна-транспартных здарэннях гінуць і атрымліваюць калецтвы дзеці і падлеткі. А яны ж самыя ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху.

У наш час выконваць правілы дарожнага руху проста неабходна. Бо дзякуючы ім, мы зберажом сваё здароўе і жыццё. Ад нас патрабуюць зусім трохі. Пераходзіць дарогу на зялёнае святло святлафора або па пешаходным пераходзе. Не выбягаць раптоўна на дарогу, па якой рухаецца транспарт. Правільна паводзіць сябе ў аўтобусе і выходзіць з яго. На веласіпедзе катацца толькі ў дазволеных месцах. Выконваючы гэтыя правілы, мы выратуем не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых людзей.

Ленко Іларыя, 9 гадоў, СШ №7
*Работа опубликована в оригинальном варианте