У яслях-садзе №11 г. Навагрудка прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі

У яслях-садзе №11 г. Навагрудка прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі

У яслях-садзе №11 г. Навагрудка прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі

08 мая 2022 172

9 Мая мы ўсё адзначаем вялікае свята – Дзень Перамогі. Гэта свята беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленне. Выхавальнікі і выхаванцы ясляў-сада №11 віншуюць усіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў нашай краіны з гэтым цудоўным святам. Мы хочам ўсім пажадаць, каб больш ніколі ў нашым свеце не было такіх страшных войнаў, каб больш ніхто і ніколі не пачуў разрываў бомбаў, каб усе народы свету жылі ў дружбе і згодзе.

Немагчыма забыць тыя вялікія бедствы, якія вайна прынесла нашай краіне, нашаму народу. Мы ведаем, якой цаной была заваявана Перамога, і заўсёды будзем памятаць тых, хто аддаў жыццё за Радзіму.

На працягу ўсяго тыдня педагагічны калектыў дзіцячага сада праводзіў розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Таксама дзеці падрыхтавалі святочны канцэрт. Выхаванцы старшых груп Зайко Паліна і Шнаркевіч Раман расказалі пра сваіх прадзедаў, якія абаранялі нашу Радзіму. Пачуццё гонару за вялікі подзвіг нашых прадзедаў перапаўняла сэрцы выхаванцаў і выхавальнікаў.

Падчас святочнага канцэрта выхаванцы чыталі вершы пра неўміручы подзвіг абаронцаў Айчыны, выканалі танцы, спявалі песні пра вайну, Радзіму.

Абавязак кожнага чалавека – захаваць памяць пра герояў, якія ваявалі дзеля чыстага і мірнага неба над галавой, дзеля нашай будучыні. Няхай светлая памяць пра іх вечна жыве ў нашых сэрцах!

Алена Грыц,
выхавальнік ясляў-сада №11 г. Навагрудка