У Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працуе творчая майстэрня “Радасць пазнання”

У Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працуе творчая майстэрня “Радасць пазнання”

У Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працуе творчая майстэрня “Радасць пазнання”

08 декабря 2020 1071

Метадычная дзейнасць павінна забяспечваць прафесійную адаптацыю, станаўленне, развіццё і самаразвіццё кожнага педагога. Мевіта з гэтай мэтай працуе творчая майстэрня “Радасць пазнання” Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якая аб’ядноўвае выхавацелей дашкольнай адукацыі, настаўнікаў пачатковых классаў і настаўніка-дэфектолага. Нашы пасяджэнні адрозніваюцца творчым падыходам, змястоўнасцю, актуальнасцю тэм, ініцыятыўнасцю педагогаў.


У ходзе семінара-практыкума прайшло чарговае пасяджэнне творчай майстэрні. Педагогі працавалі над пытаннямі: актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў пачатковых класаў па авалоданні прадметнымі і метапрадметнымі кампетэнцыямі; арганізацыя і кіраванне самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў пачатковых класаў пры выкананні дамашніх заданняў па вучэбным прадмеце; лагапед плюс настаўнік – залог паспяховага навучання.

Практычны блок складаўся з наведвання адкрытага ўрока па фізічнай культуры і здароўі ў 4 класе па тэме “Рухомыя гульні” (настаўніца Бузук Н.А.) і адкрытага занятка у старэйшай рознаўзрастовай групе па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў па тэме “У госці да сям’і квадратаў” (выхавацель Яфімава М.Т.).



Чарговае пасяджэнне завяршылася, даючы магчымасці павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, выкарыстанню эфектыўных тэхналогій і методык выкладання.

Марына Сцяпук,

кіраўнік творчай майстэрні “Радасць пазнання” Валеўскага д/с-СШ