У Нягневіцкай сярэдняй школе вучні і педагогі аддаюць даніну павагі тым, хто праявіў найвышэйшую сілу духу, самаахвярнасць, гераізм, выконваючы баявы абавязак у Афганістане.
У бібліятэцы аформлена кніжная выстава «З полымя Афганістана».Члены клуба «Памяць» абнавілі экспазіцыю ў школьным музеі «Афганістан…Сэрцы, пранізаныя болем », малодшыя дзеці, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Дамавічок”, вырабляюць паштоўкі для ветэранаў Афганскай вайны. Валанцёры атрада «Надзея» падабралі матэрыял для вырабу буклетаў, якія плануюць уручыць жыхарам аграгарадка Нягневічы.
Для вучняў 9 класаў быў праведзены ўрок мужнасці «Афганістан-незагойная рана». Рабяты даведаліся аб прычынах ўводу савецкіх войскаў у Афганістан, аб сумесных ваенных дзеяннях савецкіх войскаў і ўрадавых войскаў з Афганістана, аб мужнасці і адвазе савецкіх воінаў, аб цяжкіх умовах, у якіх даводзілася ваяваць і аб дапамозе, якая аказвалася савецкімі воінамі мясцовым жыхарам.Дзеці ўважліва слухалі, суперажывалі, задавалі пытанні.
Прэс-цэнтр школы рыхтуе выпуск тэматычнай газеты «Да дня вываду войскаў з Рэспублікі Афганістан».

Члены валанцерскага атрада “Надзея” ужо прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Вузельчык на памяць” і павіншавалі мясцовых жыхароў аграгарадка Скварада Віктара Сяргеевіча , Яцука Аляксандра Іванавіча, Калала Сяргея Лявонцьевіча, ветэранаў вайны ў Рэспубліцы Афганістан, са святам.



А наперадзе цікавая даследчая работа-праект “Афганістан баліць у душы маёй”, у рамках якога члены патрыятычнага клуба “Памяць” збіралі звесткі аб жыхарах сваёй мясцовасці, якія былі удзельнікамі вайны ў Афганістане, рабілі відэазапісы ўспамінаў родных і самых ветэранаў.

А яшчэ нам вельмі пашанцавала, бо ў нашай школе працуе настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Моніч Уладзімір Аляксандравіч, чалавек, які выконваў свой баявы абавязак у Афганістане. Таму наперадзе -цікавая сустрэча і аповед сведкі той вайны.
Таццяна Нагорная, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Нягневіцкай сярэдняй школы


















