
Тыдзень пачаўся вандраваннем ў “Краіну Чыталію”. Разам з кніжнымі героямі, а менавіта з Бурацінам і Мальвінай, Катом Базіліа і Лісой Алісай, удзельнікі мерапрыемства разгадвалі літаратурныя крыжаванкі. Хтосьці ў гэтыя дні адкрыў для сябе яшчэ адну краіну пад назвай “Чытайлэнд”. Паролем для ўвахода сюды былі чароўныя словы «Раз, два, тры – Кніга, адчыні!». У гэтых краінах дзеці адкрывалі для сябе новыя вершы, песні, урыўкі з самых любімых кніг і, вядома, ім дарылі віншаванні.
Ох, і спадабалася малодшым дзецям літаратурная гульня-знаёмства «И девчонки и мальчишки, все на свете любят книжки». Сутнасць яе ў пераадольванні літаратурнага лабірынту, які трэба было прайсці згодна маршрутных лістоў. Мімікай і жэстамі дзеці дэманстравалі герояў сваіх любімых кніжак.
Больш старэйшых дзяцей у бібліятэцы сустракалі Электронік і яго сябар Рэсі. Перад імі была пастаўлена задача правесці падлеткаў у свет фэнтазі, ён даволі вялікі, і там заўсёды ёсць месца адкрыццям. На кніжных планетах дзяцей сустракалі не толькі знаёмыя ім літаратурныя героі, але і міфічныя персанажы.
Заключнымі мерапрыемствамі Тыдня сталі гульня-конкурс і экскурсія-знаёмства для дашкалят. Гэта былі надзвычай цікавыя мерапрыемствы. Конкурсы "Чароўная бочачка", "Адгадай героя казкі", "Інтэлектуальны" чаргаваліся з музычнымі паўзамі з вясёлымі танцамі. І гэта яшчэ не ўсё. Дзецям паказвалі ўрыўкі з мультфільмаў. Гэта таксама знаёмства з літаратурнымі і мультыплікацыйнымі героямі адначасова.
Завяршыўся Тыдзень дзіцячай кнігі падсумоўваннем вынікаў. Самых актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў чакалі салодкія прызы і прыемныя падарункі.
Мэта Тыдня была дасягнута. Атрымаўся сапраўдны бенефіс дзіцячай мастацкай кнігі. Маю цвёрдую ўпэўненасць, што сучасным дзецям такое феерычнае свята вельмі патрэбна, нават больш чым пакаленню 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя. У тыя часы больш чыталі бацькі, ды і школьныя заданні вымушалі дзяцей часцей звяртацца да кніг. А зараз усё неабходнае можна знайсці ў інтэрнэце ў скарочаным варыянце, і не трэба “марнаваць” свой вольны час на кнігу, лепш пасядзець у сваіх гаджэтах. Таму яшчэ большую радасць выклікае ўсведамленне таго, што ў Навагрудку існуе вось такая цудоўная дзіцячая бібліятэка, месца, дзе жыве кніга, дзе жыве казка, нарэшце, дзе жывуць літаратурныя героі. Каштоўна, што на сустрэчы з імі штодня ходзяць дзеці. Бібліятэка ніколі не пустуе. Хіба толькі, калі яе чытачы знаходзяцца у школе на зянятках.
Да сустрэчы у бібліятэцы!
Вольга Жых, метадыст Навагрудскай раённай бібліятэкі
Варта пачытаць:
В конце марта учащиеся Новогрудской детской школы искусств приняли участие в нескольких творческих конкурсах и показали хорошие результаты
Две сестры: Беларусь и Россия. В Новогрудке прошел праздничный концерт ко Дню единения народов Беларуси и России


















