До дня Великой
Победы осталось

У Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне-адарацыя ў інтэнцыі выбару новага Рымскага папы

У Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне-адарацыя ў інтэнцыі выбару новага Рымскага папы
30 апреля 2025
6-7 мая ў Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне-адарацыя ў інтэнцыі новай галавы Каталіцкага Касцёла. На адарацыю запрашаецца кожны, хто неабыякава ставіцца да выбару новага Рымскага папы ў гэты, так вельмі важны, ключавы момант!
Picture background
Малітва аб выбары новага Пантыфіка мае вялікае значэнне для вернікаў-каталікоў, таму што ён з’яўляецца бачным сімвалам адзінства сям’і дзяцей Божых, галавой гэтай сям’і і намеснікам Хрыста на Зямлі. Рымскі папа мае вялікае значэнне ў вызначэнні духоўнага і маральнага вектару Касцёла, інтэрпрэтацыі вучэння Хрыста і ўсяго Святога Пісання, а таксама вялікую ролю ў захаванні адзінства паміж вернікамі. Малітва, якая будзе ўзносіцца на працягу ўсёй ночы і дня будзе таксама ў інтэнцыі кардыналаў, аб дары Духа Мудрасці для іх падчас выбару.

У гэты час выбару Паўсюдны Касцёл, праяўляе малітоўнае адзінства і салідарнасць ва ўсім свеце, яднае духоўна каталікоў і паказвае, што рашэнні прымаюцца не толькі чалавечымі поглядамі, але перш за ўсё Божай воляй. Таму Касцёл, натхнёны верай, што сам Дух Святы духоўна клапоціцца пра гэты выбар. 

Падчас адарацыі будзем маліцца, каб новы наступнік святога Пятра Апостала меў непахісную веру і адвагу, вырашаць сучасныя праблемы Касцёла і свету, адказваць на выклікі цяперашняга неспакойнага часу, і мужна весці народ Божы да Збаўлення ў Хрысце. 

Праграма адарацыі:

19:30 – прыезд і вячэра

20:15 – увядзенне ў малітву (праводзіць кс. Тадэвуш Крыштопік)

21:00 – св. Імша

22:00 – Адарацыя

07:00 – св. Імша на завяршэнне начной адарацыі і на заканчэнне спеў “Цябе Бога праслаўляем”

08:00 -18:00 – працяг адарацыі ў капліцы Св. Духа ў рэкалекцыйным доме св. Арханёла Міхала ў Навагрудку

Каб запісацца з іншых парафій і мясцовасцей на начлег і пасілкі, неабходна тэлефанаваць па нумару +375447719983 Марына.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |