У кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў

У кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў

У кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў

25 июля 2019 1583
15-20 ліпеня ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. На іх сабраліся 16 сем’яў з Гродна, Ліды, Смаргоні, Мінска і іншых месцаў нашай краіны, дзе дзейнічае Асацыяцыя Святой Сям’і.
Духоўныя практыкаванні праводзілі кс. Вiталiй Сiдорка, пробашч лідскай парафіі Св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка, a таксама сёстры назарэтанкі. У канферэнцыях святар засяродзіўся на апошняй апостальскай адгартацыі Папы Францішка „Christus vivit”. На яе прыкладзе ён закрануў праблему выхавання новых пакаленняў, а таксама дапамог сужэнцам у будаванні праўдзівым адносін з Хрыстом.


У праграме кожнага дня былі святая Імша, дзве канферэнцыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а напрыканцы дня праводзіліся вечары, якія былі магчымасцю інтэграцыі. Для дзяцей назарэтанкамі была падрыхтавана спецыяльная праграма, якая давала магчымасць пазнаёміцца з гісторыямі жыцця паасобных сясцёр-мучаніц з Навагрудка. На заканчэнне сустрэчы дзеці маглі ўжо прыгадаць у памяці імя кожнай мучаніцы.


У межах рэкалекцый удзельнікі наведалі Батароўскі лес, дзе ў 1943 г. былі расстраляны с. Стэла і 10 яе паплечніц. У лесе, які быў нямым сведкам трагічных падзей 76-гадовай даўніны, прысутныя разам памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, просячы, каб Бог аказаў міласэрнасць іх сем’ям і ўсім людзям. У гэтым годзе Асацыяцыя Святой Сям’і з Назарэта пры Кангрэгацыi сясцёр назарэтанак адзначае 10-годдзе сваёй дзейнасці ў нашай краіне.

alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt

grodnensis.by