У аздараўленчым лагеры «Нашчадкі традыцый» рэалізуецца грамадска-карысны праект «У памяці назаўсёды»

У аздараўленчым лагеры «Нашчадкі традыцый» рэалізуецца грамадска-карысны праект «У памяці назаўсёды»

У аздараўленчым лагеры «Нашчадкі традыцый» рэалізуецца грамадска-карысны праект «У памяці назаўсёды»

25 июня 2022 817

Краязнаўчая работа не патрабуе значных фінансавых выдаткаў і складанага абсталявання. Дастаткова ўважліва прыглядзецца да людзей, якія жывуць побач, даведацца пра гісторыю помнікаў і абеліскаў, якія знаходзяцца ў мікрараёне навучальнай установы. Менавіта з такіх разважанняў зыходзілі педагогі  сярэдняй школы №3, калі планавалі работу з вучнямі на час летняга адпачынку.

У аздараўленчым лагеры «Нашчадкі традыцый» рэалізуецца грамадска-карысны праект «У памяці назаўсёды». Сутнасць праекта – зберагчы памяць аб подзвігу салдат Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі пры вызваленні Навагрудка.

Памяць вайны… Гэта боль, перажыты народам за доўгія 1418 дзён. 1944 год упісаны ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны не толькі шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Гэта яшчэ і год вялікіх перамог над ворагам. Вольнай стала Беларусь, наша сталіца Мінск. А 8 ліпеня 1944 года ў ходзе Беластоцкай наступальнай аперацыі войскамі другога Беларускага фронту быў вызвалены Навагрудак.

Аб’ектам пастаяннага клопату для выхаванцаў аздараўленчага лагеру «Нашчадкі традыцый» сталі могілкі савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На могілках пахавана 239 чалавек, у тым ліку 187 воінаў і партызан, якія загінулі летам 1944 года. На чатырох абелісках напісана «воін невядомы». Зрабіўшы экскурс у гісторыю, члены атрада «Следапыты» высветлілі, што ў 1958 годзе ў цэнтры могілак быў устаноўлены помнік з выявай салдата. Дзякуючы рэалізацыі праекта «У памяці назаўсёды» выхаванцы лагера вывучылі дзейнасць школьнага патрыятычнага клуба «Памяць», які займаецца пошукам сваякоў. Асаблівы гонар нашых вучняў – устаноўленыя імёны герояў, месца пахавання якіх не было вядома. Гэта Аўсяннікаў Семён Андрэевіч родам з Расіі, Пермскай вобласці, Кунгурскага раёна, вёска Кіндзелінская і Архіпаў Аляксей Рыгоравіч, ураджэнец Тульскай вобласці, Алексінскага раёна, вёска Бошня.

Дзяўчынкі і хлопчыкі правялі працоўную акцыю па навядзенню парадка на могілках і пафарбавалі зоркі на помніках героям яркім чырвоным колерам. З задавальненнем і з гонарам усе займаліся карыснай працай, а ў іх маленькіх сэрцах абуджалася любоў і павага да подзвігу салдат Вялікай Айчыннай вайны.

Шмат ёсць іншых краін у свеце, але толькі над небам Бацькаўшчыны, у сваім родным куточку, дзе нарадзіўся, маленькі чалавек сваёй працай можа прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сябе па-сапраўднаму шчаслівым і патрэбным. А для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Нашчадкі традыцый» пад мірным небам Беларусі ўсё ярчэй і ярчэй зіхацяць зоркі памяці, чырвоныя як кроў салдат Архіпава, Аўсяннікава і іншых, якія змагаліся за Навагрудскую зямлю. Абаронцы Айчыны пакінулі нашчадкам святы абавязак шанаваць і берагчы гістарычную памяць.

Ала Максіменка,
кіраўнік школьнага патрыятычнага клуба «Памяць» і выхавальнік лагера «Нашчадкі традыцый»


Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!