Сусрэча з пісьменнікам Міхасём Зізюком у дзень роднай мовы прайшла ў сярэдняй школе №5 Навагрудка

Сусрэча з пісьменнікам Міхасём Зізюком у дзень роднай мовы прайшла ў сярэдняй школе №5 Навагрудка

Сусрэча з пісьменнікам Міхасём Зізюком у дзень роднай мовы прайшла ў сярэдняй школе №5 Навагрудка

22 Февраля 2021 205

         21 лютага ў нашай краіне чарговы раз адзначаўся Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ладзілася сустрэча вучняў 5 “А” класа з Міхасём Зізюком, пісьменнікам, які жыве і творыць у нашым горадзе.

  Нішто лепш не ўразіць душу дзіцяці, як слова з вуснаў знакамітага чалавека. Сустрэча аказалася цікавай, запамінальнай. Пісьменнік расказаў дзецям, як прыйшоў у літаратуру, пазнаёміў са сваімі кнігамі і героямі твораў. Прыемна, што некаторыя вучні класа ўжо знаёмыя з творчасцю пісьменніка, у хатніх бібліятэках маюць яго кнігі. Цікавы чалавек – цікавы шматбакова. Як аказалася, наш зямляк не толькі піша кнігі, але і складае тэксты песень, сам іх выконвае пад гітару. Падчас сустрэчы прагучалі песні “Як жывеш, вёсачка?”, “Навагрудскія прасторы”. Пяцікласнікі змаглі задаць пісьменніку хвалюючыя пытанні. Самыя актыўныя ўдзельнікі дыялогу атрымалі падарункі ад госця. І канечне ж , Міхась Зізюк змог ацаніць майстэрства ў дэкламаванні вершаў на роднай мове нашымі вучнямі. Сафія Дзянішчык прачытала ўрывак са славутай “Новай зямлі” Якуба Коласа, за што атрымала ў падарунак ад майстра роднага слова кнігу “Таямніца гары Міндоўга” з аўтографам аўтара.   Сустрэча аказалася і вельмі карыснай. Дзеці атрымалі магчымасць адчуць прыгажосць роднай мовы. А пакуль будзе струменіць роднае слова з нашых вуснаў, мы будзем жыць як нацыя.

Аксана Чысцякова,

класны кіраўнік 5 “А” класа, настаўнік роднай мовы і літаратуры

СШ №5 г. Навагрудка