Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Навагрудскага раёна пачаў рэалізацыю праекта «Індывідуальная дапамога і догляд»

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Навагрудскага раёна пачаў рэалізацыю праекта «Індывідуальная дапамога і догляд»

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Навагрудскага раёна пачаў рэалізацыю праекта «Індывідуальная дапамога і догляд»

09 марта 2020 1900

«Індывідуальная дапамога і догляд» – пад такой назвай пачаў реалізацыю праект тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Навагрудскага раёна сумесна з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Паразуменне», які прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У рэалізацыі праекта ўдзельнічае фонд «Памяць, адказнасць і будучыня». Ён накіраваны на павышэнне якасці жыцця маламабільных і немабільных ахвяр нацынал-сацыялізму шляхам прадастаўлення індывідуальнай дапамогі на канкрэтныя патрэбы ў паўсядзённым жыцці.

Атрымаць дапамогу могуць пажылыя грамадзяне, якія маюць пасведчанні вязня і патрэбу ў  сродках рэабілітацыі, вырабах медыцынскага прызначэння і аднаўленні сродкаў на медыцынскія паслугі. Акрамя гэтага, можна атрымаць прадметы гігіены і сродкі догляду, уключаючы пакрыццё сродкаў на закупку медыкаментаў, а таксама пакрыцці сродкаў па дастаўцы ці набыцці паліва.


Праектам прадугледжана кампенсацыя сродкаў па праведзеных афтальмалагічных аперацыях, па пратэзіраванні суставаў і іншых аперацыйных умяшанняў.

Можна атрымаць кампенсацыю і на выкананне бытавых паслуг, дробнага рамонту жылля ці паслуг іншых арганізацый.

Больш падрабязную інфармацыю аб спосабах і відах атрымання дапамогі можна атрымаць у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Навагрудскага раёна і па тэл. 4-36-68, з 8.00 да 17.00 або па адрасе вул. Леніна, д. 59.

Звярнуцца па тлумачэнні могуць толькі члены сям’і і законныя прадстаўнікі такой катэгорыі грамадзян.

А. Скварада, загадчык аддзялення дзённага знаходжання

для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН