До дня Великой
Победы осталось

Трэнажоры для маўленчага дыхання выкарыстоўваюць у Нягневіцкім яслях-садзе

Трэнажоры для  маўленчага дыхання выкарыстоўваюць у Нягневіцкім яслях-садзе
24 января 2021

Працуючы настаўнікам-дэфектолагам у дашкольнай установе адукацыі, я заўважыла, што ў дзяцей праяўляецца несфарміраванасць маўленчага дыхання, парушана плыўнасць і складнасць у выказваннях. А гэта цягне за сабой парушэнне гукавымаўлення, так як для пастаноўкі і вымаўлення ўсіх груп гукаў абавязкова наяўнасць моцнай накіраванай паветранай струі.

Дзеці, якія маюць аслаблены ўдых і выдых, як правіла, кажуць ціха і абцяжарваюцца ў вымаўленні доўгіх фраз. Пры нерацыянальным расходаванні паветра парушаецца плыўнасць маўлення, так як дзеці на сярэдзіне фразы вымушаны дабіраць паветра. Часта такія дзеці недагаворваюць словы і нярэдка ў канцы фразы прамаўляюць іх шэптам. Часам, каб скончыць доўгую фразу, яны вымушаны гаварыць на ўдыху, з-за чаго гаворка становіцца невыразнай, з захлынаннем.

Скарочаны выдых прымушае гаварыць фразы ў паскораным тэмпе, без захавання лагічных паўзаў. Таму, я вырашыла, працу над гукавымаўленнем, пачаць са спецыяльнай гімнастыкі, якая спрыяе выхаванню правільнага маўленчага дыхання. А для гэтага я выкарыстала, зробленыя сваімі рукамі, трэнажоры для дыхання.

Дзеці з задавальненнем карыстаюцца імі, а тым часам падымаюць свой эмацыянальны настрой і занятак пачынаецца з радасцю і ўсмешкай.

Вольга ВОЙНА,

настаўнік–дэфектолаг Нягневіцкага я/с