Таямніцы гары Міндоўга – новая кніга Міхася Зізюка

Таямніцы гары Міндоўга – новая кніга Міхася Зізюка

Таямніцы гары Міндоўга – новая кніга Міхася Зізюка

03 декабря 2019 2497

У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя новай кнігі пісьменніка Міхася Зізюка «Таямніцы гары Міндоўг». Удзел у мерапрыемстве прынялі настаўнікі і вучні сярэдняй школы №4.

На пачатку сустрэчы Міхаіл Зізюк нагадаў маленькім чытачам гісторыю нашага слаўнага горада. Затым дзеці разам з пісьменнікам узгадалі знакамітыя гістарычныя мясціны, якія знаходзяцца не толькі ў Навагрудку, але і ваколіцах.

– Мы павінны ганарыцца тым, што жывем у такім цудоўным і вядомым ва ўсім свеце горадзе, – адзначыў М.М. Зізюк. – Падзеі кнігі, якую я сёння прзэентую, пераносяцца ў ХVIІ стагоддзе, у той час, калі ішла вайна, калі было самае першае вялікае разбурэнне Навагрудскага замка. Галоўныя героі твора «Таямніцы гары Міндоўг» – неразлучныя сябры Ігнат, Стась, Мікіта і Юля. Яны разам з настаўнікам выпраўляюцца ў цікавае падарожжа па знакамітых мясцінах Навагрудчыны, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Вы, мае паважаныя юныя чытачы, калі будзее чытаць аповесць, даведаецеся куды прывялі пошукі верных сяброў, пра што даведаліся і як яны падтрымвалі адзін аднаго ў самых розных сітуацыях.








Падчас прэзентацыі дзеці шмат задавалі пытанняў аўтару. Іх цікавіла колькі кніг выдаў Міхась Зізюк, як даўно пачаўся яго творчы шлях.

– Я не першы год у літаратуры, – адказаў Міхась Зізюк. – Пісаць пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Усяго на дадзены момант выдадзена восем кніг, у тым ліку тры для дзяцей. Аднак мала ў нас літаратуры для падлеткаў. І таму я вырашыў напісаць гэтую кнігу. Разам з тым мне захацелася зацікавіць вас, дзяцей, каб палюбілі сваю гісторыю. Кнігу пісаў прыкладна год, натхненне чэрпаў з жыцця. У новай аповесці на прыкладзе ўсяго толькі аднаго раёна вы ўбачыце колькі было ў нас знакавых аб’ектаў. І хоць не ўсё захавалася, аднак мы павінны ганарыцца нашай багатай культурнай і гістарычнай спадчынай.

Супрацоўнікамі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача была падрыхтавана кніжная выстаўка аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка М.М. Зізюка.




Вольга Пісар, «НЖ»