Сёння спаўняецца 140 гадоў вялікаму беларускаму паэту Янку Купалу

Сёння спаўняецца 140 гадоў вялікаму беларускаму паэту Янку Купалу

Сёння спаўняецца 140 гадоў вялікаму беларускаму паэту Янку Купалу

07 июля 2022 479

Для многіх пакаленняў класік беларускай і сусветнай літаратуры стаў прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне.

Памяць пра паэта захоўваюць і выхаванцы Навагрудскай спецшколы-інтэрната.

«Без мінулага няма будучыні, ‒ упэўнены школьнікі. ‒ Памятаць аб мінулым ‒ значыць яшчэ і аддаваць даніну павагі тым вялікім людзям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай любімай краіны. Яркімі постацямі і галоўнымі сімваламі беларускай літаратуры па праве лічацца Янка Купала і Якуб Колас.»

Песняры беларускага народа сваімі творамі яскрава раскрылі характар, менталітэт, нацыянальную самасвядомасць, духоўныя каштоўнасці і пачуцці беларусаў. Словы Я.Купалы і Я.Коласа жывуць ў нашай мове, у нашай паэзіі, у нашых сэрцах.

Да такой высновы прыйшлі выхаванцы спецшколы-інтэрната падчас мерапрыемства «Маіх радкоў няма без Беларусі».

Дзеці ўзгадалі жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа і Янкі Купалы, чыталі вершы паэтаў, урыўкі з паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Яна і я»... Гучалі вершы, пакладзеныя на музыку беларускіх кампазітараў.

«Любіце і беражыце нашу Беларусь, нашу родную мову, культуру і гісторыю», ‒ звярнуліся хлопчыкі і дзяўчынкі да суайчыннікаў.

Дар'я Навасад,
педагог-арганізатар Навагрудскай спецшколы-інтэрната