Набліжаецца Новы год – самае любімае і доўгачаканае свята дзяцей і дарослых. Усе мы з нецярпеннем чакаем яго, кожны з нас верыць у казку, чараўніцтва і вядома чакае выканання самых запаветных жаданняў. Напярэдадні гэтага свята ў фае Нягневіцкага ясляў-сада аформлена фотозона “Зімовая казка”.

А самымі першымі апрабавалі фотазону нашы выхаванцы. Усе жадаючыя таксама могуць зрабіць яркія і незабыўныя фатаграфіі, каб стварыць навагодні настрой сабе і сваім блізкім.



Алена Берзух,
выхавальнік Нягневіцкага я/с
















