Свята мастацкага слова. Навагрудак – месца сілы і натхнення для творчых людзей – сабраў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, музык у літаратурна-музычным салоне

Свята мастацкага слова. Навагрудак – месца сілы і натхнення для творчых людзей – сабраў  беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, музык у літаратурна-музычным салоне

Свята мастацкага слова. Навагрудак – месца сілы і натхнення для творчых людзей – сабраў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, музык у літаратурна-музычным салоне

25 августа 2024 615
Навагрудак працягвае святкаванне 980-гадовага юбілею. У Доме-музеі Адама Міцкевіча праходзіць літаратурна-музычны салон «Горад натхнення», на які завіталі беларускія паэты і пісьменнікі, музыкі, ганаровыя госці і навагрудчане.

Славу любому гораду і краю прыносяць пісьменнікі і паэты, чыя творчасць на працягу доўгіх гадоў служыць людзям. Навагрудчане ганарацца тым, што знакамітыя ва ўсім свеце людзі – Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Мікалай Набокаў, Язэп Драздовіч, Уладзімір Высоцкі і іншыя – тут чэрпалі натхненне. Гасцей і ўдзельнікаў літаратурна-музычнага салона «Горад натхнення» вітаў старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі, які адзначыў, што мы ніколі не страцім свае карані, маючы найбагацейшую спадчыну: літаратуру, музыку, архітэктуру, гісторыю, якія мы памятаем, і каштоўнасці, якія мы паважаем. 


А таксама Сяргей Сяргеевіч выказаў шчырыя словы ўдзячнасці прадзюсару, рэжысёру, дырэктару і каардынатару канцэртаў і фестываляў, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесі Кузняцовай за граматна растаўненыя акцэнты пры арганізацыі святкавання юбілея Навагрудка. 

Шчырыя віншаванні з нагоды юбілею жыхарам зямлі, апетай Адамам Міцкевічам у сваіх неўміручых творах, выказалі госці мерапрыемства. Гэта член Саюза беларускіх пісьменнікаў Рагнед Малахоўскі, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзела Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Кузняцова, пісьменнікі Павел Глушынец, Кацярына Хадасевіч-Лісоўская, Іна Фралова.




Безумоўна, на мерапрыемстве прысутнічалі і дзяліліся сваімі мастацкімі творамі і нашы землякі, якія і зараз чэрпаюць натхненне на Навагрудчыне і суседняй Карэліччыне. Гэта Алесь Гоцка, Таццяна Яцук, Святлана Кошур, Аляксандр Абадзінскі і многія іншыя. 




У чароўны свет класічнай музыкі акунаў усіх струнна-скрыпічны квартэт «Амадэус».








Пераможцы літаратурна-патрыятычнага конкурса «Зямля, якая дарыць натхненне» атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды






«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 

#Новогрудку980лет #деньгорода #юбилей2024

Автор: Ольга Писар, «НЖ»