
Незалежна ад таго, колькі нам гадоў, чым бы мы ні займаліся ў жыцці – вучыліся, працавалі, усе мы, хоць бы на імгненне, хочам вярнуцца ў чароўны свет дзяцінства. Чаму мы выбралі казкі? Бо іх любяць і дзеці, і дарослыя. Немудрагелістыя і вясёлыя народныя казкі вучаць нас быць сумленнымі і справядлівымі, смелымі і праўдзівымі, прыходзіць на дапамогу адно аднаму.Па чароўнай краіне казак навучэнцаў правёў Ямеля, які пазнаёміў з любімымі казкамі на выстаўцы. Ён цікава і займальна расказваў пра кожнага героя, пра казкі, у якіх яны жывуць. Дзеці інсцэніравалі рускую народную казку «Рэпка», што ў выніку выйшла пацешна і весела. Яны пазнаёміліся з бабуляй, у якой прапалі гусі – шэры і белы. Навучэнцы праспявалі для яе песеньку пра гусей. Рада была і бабуля, і дзеці.
Час праляцеў непрыкметна. Дзеці даведаліся шмат цікавага і карыснага. А таму ўсе мы і навучэнцы, і педагогі, вельмі ўдзячныя работнікам бібліятэкі за сустрэчу з казкай.
Наталля КАЗЛОВА, педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “ДАР”.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















