Спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я – спартыўная сям'я!» адбылося ў Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я – спартыўная сям'я!» адбылося ў Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я – спартыўная сям'я!» адбылося ў Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

14 февраля 2021 918

У Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе вялікая ўвага надаецца спорту. Прапаганда фізкультуры і спорту ва ўстанове – адно з важных сродкаў фарміравання здаровага ладу жыцця, загартоўвання арганізма, прафілактыкі захворванняў. Невыпадкова ў шосты школьны дзень у школе адбылося спартыўнае мерапрыемства для вучняў і іх бацькоў.

Гэта было яркае, эмацыйнае відовішча, свята радасці, здароўя, поспеху. Дзве моцных і згуртаваных каманды сям'і Быстранковых і сям'і Самайлавічаў удзельнічалі ў розных эстафетах, якія падрыхтаваў і правёў кіраўнік фізічнага выхавання Мікалай Іванавіч Яцкевіч.

Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Кожны стараўся як мага лепш выканаць заданні і атрымаць добры вынік. Галоўнае, што неабходна было праявіць камандам – гэта вытрымка і ўзаемадапамога.

Перад членамі журы стаяла нялёгкая задача – вызначыць наймацнейшага! Па выніках усіх конкурсаў абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Перамагла дружба.

Спартландыя творыць цуды! У спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, азарт каманд быў высокім, падтрымка гледачоў – актыўнай. І, вядома, гульня дазволіла дарослым адчуць сябе трошкі дзецьмі, забыць пра жыццёвыя праблемы. Такія мерапрыемствы дапамагаюць усім зразумець, што здаровы дух павінен жыць у здаровым целе!

Вольга Каляда,

Бібліятэкар Шчорсаўскага д/с-СШ