Снежныя фігуры з’явіліся на тэрыторыі Нягневіцкага яслей-сада

Снежныя фігуры з’явіліся на тэрыторыі Нягневіцкага яслей-сада

Снежныя фігуры з’явіліся на тэрыторыі Нягневіцкага яслей-сада

31 января 2021 781

Многія дзеці вельмі любяць зіму і чакаюць яе цэлы год. Зіма прыносіць нам не толькі маразы, але і вясёлыя гульні на свежым паветры. Мабыць, цяжка знайсці забаву цікавей, чым лепка фігур з мокрага снегу. Гэта і весела, і развівае фантазію, і не дае замерзнуць, як дзецям так і дарослым.

На тэрыторыі Нягневіцкага яслей-сада з’явіліся снежныя фігуры кракадзіла,вожыка, вусеня, кіта, рускай печы. А дружная група дзяцей з ЦПМ зрабілі прыгожы снежны караблік са штурвалам.



Кожнае маляня старалася як мага болей прынесці снегу і хутчэй змайстраваць снежную скульптуру, каб пабыць сапраўдным капітанам вялікага судна. Любаваліся ўсе снежным тварэннем, і кожны хацеў сфатаграфавацца са скульптурай незвычайнай прыгажосці!

Папрацавалі дзеці і выхавальнікі, і снежныя фігуры выйшлі на славу!

Вольга Карповіч,

выхавальнік Нягневіцкага я/с