
На фінальны этап канферэнцыі было прапанавана 477 навуковых работ з усіх раёнаў вобласці і г. Гродна.
З прапанаваных работ рэцэнзенты выбралі 214 даследаванняў, аўтарамі якіх сталі 241 вучань. Менавіта гэтая колькасць старшакласнікаў – ад 8 да 11 класа – вяла спаборніцтва, працуючы ў 27 секцыях, каб узняцца на «Купалаўскую вышыню». Былі сярод іх дзве вучаніцы Шчорсаўскай сярэдняй школы.

Дзевяцікласніца Быстранкова Дар’я з кіраўніком Антончыкам М.А. другі год запар даследуюць тэму Першай сусветнай вайны ў нашай мясцовасці. Даследчая работа «Салдаты забытай Вялікай вайны» прыемна ўразіла журы. Даша дакладна і граматна адказала на ўсе зададзеныя ёй пытанні. У выніку – як і летась, Дыплом І ступені!
Вучаніца 11 класа нашай школы Ляўковіч Дар’я з кіраўніком Пісарэнкам Д.А. прадставілі на суд журы даследчую работу «Насельніцтва і этнаканфесійны склад Навагрудскага ваяводства ў 1921 – 1939 гадах». Дар’я годна вытрымала выпрабаванне і атрымала Дыплом ІІІ ступені!
Віншуем Быстранкову Дар’ю, Ляўковіч Дар’ю і іх кіраўнікоў з узнагародай і жадаем далейшых поспехаў у даследчай дзейнасці!


Мікалай Антончык, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Шчорсаўскай сярэдняй школы
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |