У сучасных умовах развіцця лічбавых тэхналогій асаблівае значэнне набывае забеспячэнне доступу да прававой інфармацыі як асновы рэалізацыі права чалавека на інфармацыю. Усёабдымная цыфравізацыя прывяла да таго, што прававая інфармацыя ў электроннай форме становіцца адным з галоўных рэсурсаў дзяржавы. Лічбавыя тэхналогіі закліканы пашырыць усеагульны доступ да прававой інфармацыі.

Варта размяжоўваць паняцці «інфармацыя» і «прававая інфармацыя». Вельмі ёмістае і дакладнае значэнне паняцця «прававая інфармацыя» вызначаюць прававую інфармацыю як масіў прававых актаў і цесна звязаных з імі даведачных, нарматыўна-тэхнічных і навуковых матэрыялаў, якія ахопліваюць усе сферы прававой дзейнасці.
У сучасных умовах прававую інфармацыю могуць падаваць бібліятэкі. З 1998 г. на базе бібліятэк пачалі функцыянаваць публічныя цэнтры прававой інфармацыі. У такіх цэнтрах грамадзянам свабодна прадастаўляюцца прававыя акты ў электронным выглядзе, а таксама забяспечваецца доступ да інфармацыйна-прававых сістэм.

У адпаведнасці з Палажэннем аб дзейнасці па распаўсюджванні прававой інфармацыі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712, уяўляе сабой арганізаваную сукупнасць эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў і інфармацыйных тэхналогій, якая забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і іншых дзяржаўных арганізацый па зборы, уліку, апрацоўцы, захоўванні, сістэматызацыі, актуалізацыі і распаўсюджванні прававой інфармацыі, а таксама афіцыйнаму апублікаванню прававых актаў. Да ліку дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў адносяцца інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» і шэраг прававых інтэрнэт-рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ: Дзіцячы прававы сайт, сайт «Прававы форум Беларусі». Так, інфармацыйна-пошукавая сістэма «Эталон» дае шырокія пошукавыя магчымасці для атрымання актуальнай нарматыўнай і правапрымяняльнай прававой інфармацыі. Цяпер у рэсурсе змяшчаецца больш за 370 000 дакументаў, у тым ліку больш за 255 000 нарматыўных прававых актаў, звыш 48 000 матэрыялаў правапрымяняльнай практыкі і больш за 51 000 матэрыялаў судовай практыкі. Сайт «Прававы форум Беларусі» дае магчымасць грамадзянам абмяркоўваць прававыя пытанні і атрымліваць адказы на іх ад кваліфікаваных юрыстаў. Дзіцячы прававы сайт пачаў сваю працу 23 жніўня 2008 года. На сённяшні дзень ён з'яўляецца адзіным спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. Гэты праект распрацаваны для таго, каб дапамагчы дзецям і падлеткам атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на «дарослыя» пытанні, даць параду ў складаных сітуацыях, расказаць аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны. Асноўная мэта праекта – развіць маральна-прававыя якасці дзяцей, сфарміраваць у падрастаючага пакалення пазітыўны вобраз права як дзяржаўнага інстытута, выхаваць пачуццё важнасці правоў дзіцяці, а таксама паслядоўна выпрацаваць у іх не толькі веды і навыкі, але і каштоўнасныя ўстаноўкі, якія будуць неабходны ім для жыцця і дзейнасці ў грамадстве. Уся прававая інфармацыя падаецца ў займальнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульні.

З мэтай забеспячэння насельніцтва дакладнай і аператыўнай прававой інфармацыяй пры ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка», Любчанскай гар пасялковай, Уселюбскай, Харосіцкай, Валеўскай сельскіх бібліятэках дзейнічаюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі. Галоўным інфармацыйным рэсурсам пры абслугоўванні чытачоў з'яўляецца прававы банк даных «Эталон».
У 2023 годзе фонд бібліятэкі папоўніўся новымі кодэксамі: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і інш.
Калі ў вас ёсць патрэбнасць у прававой інфармацыі, калі ласка, звяртайцеся ў бібліятэку па вул. 1 Мая, д.1. Мы працуем з 9.00 да 18.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, кабінет 12 ці па тэлефоне 6-67-89.
бібліёграф Навагрудскай раённай бібліятэкі.


















