Піянеры Гарадзечненскай школы павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з 8 Сакавіка

Піянеры Гарадзечненскай школы павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з 8 Сакавіка

Піянеры Гарадзечненскай школы павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з 8 Сакавіка

06 марта 2021 560

Добрая традыцыя склалася напярэдадні Міжнароднага жаночага свята ў Гарадзечненскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Актывісты ГА БРСМ імя Мікаля Шуляка, штогод віншуюць ветэранаў педагагічнай працы з надыходзячым святам. Гэты год не выключэнне.

Вучні ўстановы падарылі паштоўкі і выказалі шчырыя словы падзякі вялікімі жанчынам, якія выхавалі не адно пакаленне: Бахар Ірыне Іосіфаўне, Бубновіч Вользе Аляксандраўне, Буткевіч Людміле Пятроўне, Пакідзька Але Паўлаўне, Сенькавец Але Паўлаўне, Савасцюк Раісе Пятроўне.

Кожная такая сустрэча нясе ў сабе часцінку дабрыні, любові да сваёй малой радзімы і яе мінулага. Многае забывае чалавек, шматлікае сціраецца з часам у яго памяці. Праходзяць гады, цьмянеюць успаміны пра дзяцінства, але памяць аб былых настаўніках непадуладная часу.

Няма былых педагогаў, гэта прафесія не пра майстэрства, а пра любоў. Любоў да дзяцей, да навучальнага працэсу, творчых мерапрыемстваў, да людзей і да жыцця. Няма нічога прасцей і нічога складаней, чым штодня дзяліцца часцінкай сваёй душы. Свой вопыт і веды гэтыя вялікія жанчыны аддавалі нам на працягу доўгіх гадоў. Іх праца надзвычай складаная і шматгранная. Кожны дзень вучылі паважаць і любіць. Гэта жанчыны, якія выконвалі вялікую місію стварэння і выхавання асобы вучня. Гэта не выпадковыя людзі – гэта настаўнікі!

Вікторыя Лазар,

Намеснік дырэктара па ВР Гарадзечненскага д/с-СШ