Патрыятычная акцыя “Памяць”, прымеркаваная да Дня памяці хатынскай трагедыі, праходзіць у гэтыя дні па ўсёй краіне. Для падрастаючага пакалення вельмі важна памятаць, якой цаной заваявана мірнае неба над нашай галавой.
Выхаванцы спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага яслей-сада пазнаёміліся з падзеямі, якія адбыліся 22 сакавіка 1943 года ў беларускай вёсцы Хатынь, слухалі вершы, разглядвалі ілюстрацыі ў кнігах і журналах, дзяліліся ўраджаннямі аб убачаным і пачутым. У завяршэнні пагаварылі аб тым, што павінен шанаваць і аберагаць кожны чалавек, аб вечных каштоўнасцях – аб сям'і, свеце, любві.
Дзеці ў чарговы раз выказалі надзею, што падзеі той страшнай вайны не паўторацца ніколі, і ўшанавалі памяць загінуўшых.
Вольга Карповіч,
выхавальнік Нягневіцкага я/с


















